Культура44

Карнавал на Кастрычніцкай — фота

Аркестр, паказы юнацкай моды, спартоўцы і мастакі. У Мінску праходзіць гарадскі форум педагогаў.

Раніца, Кастрычніцкая плошча, участак з боку Мінаблвыканкама. Аркестр у маршавым тэмпе выконвае песню «Радзіма мая дарагая». З ім спрачаецца невялічкі калектыў з цымбаламі і гармонікам — ён прапануе слухачам і гледачам «Купалінку».

Побач на гіганцкім маце дэманструюць сваё майстэрства юныя каратысты. Дзясяткі дзяўчатак-чырлідараў танчаць вакол імправізаваных спратыўных пляцовак.

З гіганцкіх прыступак спускаюцца чародкі мадэляў, якія дэманструюць узоры моладзевай моды. Юныя мастакі з цяжкасцю ўтрымліваюць мальберты — сёння з раніцы вецер разгуляўся не на жарт.

Саламяныя зубры і ласі, рыцары на конях, ваўняныя вярблюды і мядзведзі — сваё ўмельства дэманструюць цэнтры дзіцячай творчасці. А паміж імправізаванымі святочнымі пляцоўкамі ходзяць чыноўніцкага выгляду мужчыны і жанчыны, сярод іх міністр адукацыі Cяргей Маскевіч у атачэнні кіраўнікоў горада — 24 жніўня ў Мінску праходзіць гарадскі форум педагогаў.

У натоўпе вылучаюцца славенскія спартоўцы, удзельнікі ХХХ Сусветнага чэмпіянату лесарубаў, што гэтымі днямі праходзіць у Раўбічах. Многія зацікаўлена азіраюцца на іх гаворку. Зрэшты, падобную рэакцыю ў многіх выклікае і беларуская мова.

Вулічная частка праграмы падобных семінараў ладзіцца ў карнавальным стылі не першы раз. Летась нарада педактыву ў Мінску праходзіла з яшчэ большым размахам.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам12

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам12

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць