Меркаванні1212

Крэдыт даверу

За апошнія дзесяць гадоў стаўленьне да мовы зьмянілася кардынальным чынам. Пра асабісты досьвед піша Галіна Люмарава зь Віцебску, якая ў красавіку мінулага году перайшла на беларускую мову.

За апошнія дзесяць гадоў стаўленьне да мовы зьмянілася кардынальным чынам. Пра асабісты досьвед піша Галіна Люмарава зь Віцебску, якая ў красавіку мінулага году перайшла на беларускую мову.

«Нескладана адчуць сябе арыстакратам духу. Дастаткова адчуць сябе беларусам». Ну як можна, прачытаўшы гэтыя словы Дубаўца, застацца абыякавым! Хто ж гэта адмовіцца пачувацца арыстакратам? І неістотная тая акалічнасьць, што ўсе продкі спрэс сялянскага паходжаньня. Таму, прачытаўшы ў адным з красавіцкіх нумароў «Нашай Нівы» заклік пераходзіць на беларускую мову, не вагалася ні імгненьня: час прыйшоў. Час прымаць нас такімі, якія мы ёсьць. І лічыцца з намі. Калі не заяўляць пра сябе, сапраўды савецкі пралетарыят зладзіць яшчэ адзін рэфэрэндум — і гамон: нас з вамі больш няма — якая такая мова, пра што гэта вы?

Ніколі не забыць той ганебнай раніцы пасьля злашчаснага травеньскага рэфэрэндуму 1995 г. Два п’янтосы, прыбегшыя ў краму на апахмелку, радаваліся, што пытаньне вырашылася так цудоўна.

— Не, ты сам падумай, ну навошта нам гэтая «матчына мова»! — казаў адзін аднаму.

Зрабілася ніякавата. «Што нас чакае, калі вось гэтыя вызначаюць нашу будучыню?» — з жахам падумала я, гледзячы на пакамечаныя твары і брудную, неахайную вопратку!

Хаця я і не знакаміты прафэсар, аднак пралетарыят чамусьці таксама не люблю. І вельмі ня хочацца, каб пралетарыят вёў рэй у нашым грамадзтве. Таму рабіць нешта трэба. Нягледзячы на вельмі сумныя вынікі папярэдніх спроб. Памяць адкрыла старонку жыцьця 1992 году, калі ўсё было дэфіцытам і прадавалася ў крамах па беларускіх пашпартах, каб нашых тавараў не вывозілі смаляне і пскавічы. Аднойчы пашчасьціла мне апынуцца побач з прылаўкам, на які толькі што гэты дэфіцыт выклалі. А пашпарта на той момант як наўмысна і не аказалася. Але я не разгубілася і на чысьцюткай беларускай да прадавачкі: «Так і так, даражэнькая, няма ў мяне цяпер пашпарта, але, спадзяюся, доказам маёй беларускасьці ёсьць мая мова, і, нават калі б я была са Смаленшчыны, мне б варта было прадаць тавар за валоданьне мовай». Прадалі мне той дэфіцыт. Але што ж мне давялося выслухаць ад натоўпу, які пасьпеў сабрацца за маёй сьпінай! І калхозьніца, і такая, і гэткая, і пайшла ты ў свой калгас даіць кароў, і многае іншае...

Пры ўзьнікненьні хвалі кожная малекула вады робіць невялікі рух, зусім невялікі. Але кожная. Так нараджаецца цунамі. Я не магла быць у Сакавіку на Плошчы, але хоць што‑небудзь я павінна зрабіць! Вырашыўшы для сябе моўнае пытаньне, была гатовая да рознага. Няхай я буду калхозьніцай, толькі не безгалосым быдлам!

...Ня ведаю, што здарылася зь людзьмі за апошнія гады, аднак такога выніку я не чакала. Безумоўна, дзе‑нідзе пабліскваюць зласьлівыя вочкі, ды моўчкі — нічога ня зробіш супраць статусу дзяржаўнай. Толькі адна цётка на кірмашы сказала, каб усе чулі: «Так размаўляюць бэнээфаўцы». Мне стала сьмешна — яна не сказала «разговаривают», а менавіта «размаўляюць». Ня буду доўга распавядаць, бо кожны сам можа ў гэтым упэўніцца — стаўленьне да мовы зьмянілася кардынальным чынам. Лёд крануўся, спадарове! Па‑першае, разумеюць усе, а хто размаўляе — адразу пераходзіць на беларускую. Па‑другое, да носьбіта мовы вялікая павага і неабмежаваны крэдыт даверу. Я гэта адчуваю на кожным кроку: ад кірмаша да пастарунку. Для мяне і рыба самая сьвежая, і кавалак мяса найлепшы, і бездакорнае абыходжаньне з боку служачых, вайскоўцаў і міліцыянтаў. І ўсё дзякуючы маёй мяккай, ласкавай, чароўнай мове! Беларус беларуса не павінен падмануць, кажуць людзі.

Так, нескладана адчуць сябе арыстакратам духу ў Беларусі. Дык будзьма ж імі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць