Архіў

Навіны сьцісла

Палова беларусаў — за Эўропу

47,4% жыхароў Беларусі — за далучэньне краіны да Эўразьвязу. Гэта зьвесткі сацапытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, які аднавіў сваю дзейнасьць, зарэгістраваўшыся ў Літве. Паводле яго, палітыку прэзыдэнта падтрымлівае 37,8% беларусаў. 49% беларусаў лічаць, што выбары-2006 будуць справядлівымі.

Запрудзкі — старшыня МАБ

Новым старшынём Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў абраны філёляг Сяргей Запрудзкі. Такое рашэньне прыняў IV Кангрэс беларусістаў, што прайшоў 7—8 чэрвеня ў Менску.

Жураўкову памілавалі

Экс-загадчыца спраў прэзыдэнта Галіна Жураўкова, асуджаная на чатыры гады пазбаўленьня волі за злоўжываньне службовым становішчам, памілавана ўказам прэзыдэнта. Гэта сьцьвярджае «Белорусская деловая газета», спасылаючыся на інфармацыю з праваахоўных органаў. У прэс-службе прэзыдэнта адмаўляюцца ад камэнтароў.

«Ольса» ў Швэцыі

5 чэрвеня ў Стакгольме зь вялікім посьпехам выступіў гурт «Стары Ольса». Імпрэза праходзіла ў старым месьце ў прэстыжнай залі Каралеўскага нумізматычнага музэю. Канцэрт адбыўся ў рамках міжнароднага фэсту «Раньняя музыка». Арганізатарам паездкі ў Швэцыю зь беларускага боку было ЗБС «Бацькаўшчына», са швэдзкага — прад’юсар Пэтэр Понтўік, дзед якога калісьці эміграваў з Горадні. Большасьць гледачоў складалі швэды, што ўпершыню даведаліся пра багатую беларускую музычную традыцыю ВКЛ.

Цяжкія дні «Экамэдсэрвісу»

Міністэрства аховы здароўя анулявала ліцэнзію на мэдыцынскую дзейнасьць сумеснага беларуска-амэрыканскага прадпрыемства «Экамэдсэрвіс-Інвэст». Падстава — «грубае парушэньне ліцэнзаваных патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня мэдыцынскай дзейнасьці», выяўленых праверкай дзяржкантролю. Кіраўніцтва мэдцэнтру абскардзіць рашэньне міністэрства ў судзе, мяркуючы, што ўжытыя захады вельмі суворыя.

Беларускі фэстываль у Іркуцку

У Іркуцку з 5 да 11 чэрвеня праходзяць Дні беларускай культуры, што ладзіць Таварыства беларускай культуры імя Чэрскага. У праграме — вечарыны і спэктаклі.

АГ, АК; afn.by, belapan.com, svaboda.org

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць