Грамадства1111

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку

Замежніку пагражае да 7 гадоў калоніі.

У Мінску затрымалі 28‑гадовага замежнага грамадзяніна, якога абвінавачваюць у нападзе на супрацоўнікаў службы аховы метро. Інцыдэнт адбыўся 26 красавіка на станцыі метро «Каменная Горка», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Як паведамляецца, мужчына прыехаў у Мінск разам з жонкай і дзіцём. Калі ён разам з сям’ёй спрабаваў п'яны прайсці на платформу метро, супрацоўнікі бяспекі яго не пусцілі.

Пасля гэтага мужчына пачаў паводзіць сябе агрэсіўна: лаяўся, пагражаў, штурхнуў аднаго інспектара, а другога ўдарыў кулаком у твар.

Парушальніка затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу.

Паводле інфармацыі пракуратуры, мужчына працуе наладчыкам станкоў у прыватнай кампаніі і раней ужо меў праблемы з законам.

Яму выставілі абвінавачанне ў гвалце і пагрозе гвалтам у дачыненні да службовых асоб, якія ахоўвалі грамадскі парадак. Артыкул прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каментары11

  • .
    30.04.2026
    Бо даслоўна перакладаюць з лукашэнкаўскага СМІ, а каб прывязаць да папярэдніх сваіх жа артыкулаў, чамусьці не думаюць.
    І так даволі часта :(
  • Filipp
    30.04.2026
    Парушае закон - хай пасядзіць!
  • Спадар
    30.04.2026
    А чаму не пішаце, што ён быў п'яны і са Смаленска ? , Ды яяяк можна --- гэта ж "старшій брат"!;)))

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА1

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць