Грамадства33

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей

Ніна Санькова, мама хворай на СМА трохгадовай Ксюшы Маісеенкі і яшчэ трох дзяцей, запісала відэазварот, у якім звяртаецца з просьбай дапамагчы ёй вярнуць магчымасць іх гадаваць і выхоўваць. Паралельна валанцёры, якія яго апублікавалі, размясцілі і тэкставы варыянт, які з відэа супадае не цалкам. 

Ніна Санькова. Скрыншот з відэа

Раней у гэтай жанчыны ўсіх чатырох дзяцей забралі і змясцілі ў дзіцячы дом ці іншыя сем'і. Яна прызнае, што «зрабіла памылку, якую не магу сабе дараваць», і што ўсведамленне таго, што дзеці цяпер не з ёй, «апякае кожны дзень».

Пры гэтым тлумачыць яна свае паводзіны, якія прывялі да такога выніку, тым, што і сама ў свой час вырасла ў дзіцячым доме.

«Я не ведала бацькоўскай пяшчоты, я не бачыла, як мама абдымае тату ці як сям'я збіраецца за агульным сталом. Я вырасла без прыкладу любові і проста не ведала, як быць «правільнай» мамай. Я заблудзілася, бо ў мяне ніколі не было карты», — гаворыцца ў тэкставым звароце.

Але сёння, запэўнівае жанчына, усё змянілася: яе ўласнае мінулае не павінна вызначаць будучыню дзяцей і яна не хоча, каб яны паўтаралі яе лёс.

«На гэты момант я працую, не п’ю, стараюся зрабіць усё, што ў маіх сілах, — кажа яна на відэа. — І хачу да вас звярнуцца з просьбай дапамагчы мне вярнуць маіх дзетак дадому, каб яны былі са мной. Так, я аступілася, я прызнаю гэта, але я хачу вярнуць сваіх дзяцей, прашу вас дапамагчы мне ў гэтым».

Сама ж яна, як запэўніваецца ў тэкставым звароце, праходзіць праз трансфармацыю, працуе над сабой і робіць ўсё, чаго патрабуе закон і сумленне, каб даказаць, што можа быць для іх апорай.

«Ад дзяцей я ніколі не адмаўлялася і не адмоўлюся, — запэўнівае Ніна Санькова ў відэа. — Я пастараюся стаць добрай мамай і прыкладам для сваіх дзяцей».

Яна абяцае, што будзе рабіць усё, што ёй гавораць, і выконваць усе рэкамендыцыі.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 красавіка 2026 года ўсе дзеці Ніны Саньковай мелі статус «дзіця, пакінутае без апекі бацькоў да ліквідацыі прычын, якія прывялі да прызнання іх такімі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне». 24 красавіка валанцёры даведаліся ад органаў апекі, што чыноўнікі падалі ў суд дакументы, каб пазбавіць Ніну бацькоўскіх правоў.

У Ксюшы Маісеенкі, трохгадовай дачкі Ніны Саньковай, дыягнаставаная спінальная мышачная атрафія (СМА) другога тыпу — цяжкае генетычнае захворванне, якое патрабуе дарагога лячэння. Дзякуючы хуткаму збору сродкаў, у якім удзельнічалі звычайныя беларусы, арганізацыі і фонды, для яе лячэння ўдалося сабраць амаль два мільёны даляраў — суму, дастатковую для дарагога ўколу.

Але пасля стала вядома, што пакуль увесці яго Ксюшы няма магчымасці. Але цяпер дактары зноў даюць надзею.

Каментары3

  • Ну
    30.04.2026
    Вярнуць дзяцей ёй? Цікава, як яна будзе іх гадаваць, чацвярых!?
  • нечытало, але..
    01.05.2026
    насамрэч чытала. ў адрозненне ад некаторых...

    гэты ген перададаўся ейнай дачушцы праз ейнага тату...

    чытайце і вы, каменТАТАры-плявузгалы , перш чым нешта на пісаць

    п.с. наўмысна не стаўлю націск у слове "пісаць"
  • хахаха
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць