Грамадства44

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх

У Беларусі з’явіўся мабільны дадатак «Я_ОК», які дазваляе маніторыць стан і бяспеку родных, што жывуць адныя ці на адлегласці. Яго распрацавала кампанія-рэзідэнт ПВТ «АМІС-АйЦі», піша выданне Devby.io.

У Беларусі стварылі сервіс для самотных людзей ды іх сем'яў

З дапамогай сэрвісу можна даведацца, што з пажылым сваяком, адзінокім чалавекам ці чалавекам з хранічным захворваннем усё ў парадку, а пры неабходнасці — хутка атрымаць сігнал і дзейнічаць.

Карыстальніку трэба двойчы на дзень націснуць адну кнопку для пацвярджэння, што ўсё добра. Калі ў вызначаны час адзнака не паступіла, праграма аўтаматычна адпраўляе апавяшчэнне (пуш, смс ці мэйл) давернай асобе — сваяку, сябру, суседу ці сацработніку. Сервіс не павінен ствараць адчування татальнага кантролю, але выконваць функцыю «ціхага страхавання»: чалавек захоўвае самастойнасць, а блізкія — спакой.

Распрацоўшчыкі ўлічылі асаблівасці мэтавай аўдыторыі — людзей старэйшага пакалення і тых, у каго не заўсёды ёсць доступ да сучасных прылад і стабільнага інтэрнэту. Дадатак падтрымліваюць нават не самыя сучасныя прылады, а пры адсутнасці ці нестабільнасці інтэрнэт-злучэння сістэма аўтаматычна пераключаецца на смс і працягвае адпраўку да паспяховай дастаўкі апавяшчэння. Доступ да спіса кантактаў не патрэбны — дастаткова адзін раз пазначыць нумар тэлефона ці пошту даверанай асобы.

«Распрацоўка дэманструе, як ІТ-рашэнні могуць адказваць на канкрэтныя сацыяльныя выклікі: старэнне насельніцтва, павелічэнне колькасці адзінокіх людзей, патрэбу ў дыстанцыйнай апецы без уварвання ў асабістую прастору», — адзначаюць у ПВТ.

Каментары4

  • Плюшкі Карлсана
    01.05.2026
    А што з Азаронкам?, Мне самому цікава стала. На першы погляд пасля фільма пра Іран яго закрылі. Бо столькі анонсаў было - а пасля прэм'еры цішыня. Я не глядзеў фільм і апошнія перадачы, вядома, але ўяўляю сабе што ён у Іране схапіў і пачаў трансляваць алахакбарскі экстаз, што занадта для свецкага прапагандона на дзяржаўным тэлебачанні. Не здзіўлюся нават, калі іслам прыняў, узнёслы дурань.
  • аналог китайского
    01.05.2026
    аналог китайского, только там называется типа "я еще не помер"
  • 453543
    01.05.2026
    Адна "маленькая" праблема з гэтым сервiсам: калi у старога чалавека деменцыя, цi маразм (а гэта у 99% адзiнокiх старых), то ён будзе ЗАБЫВАЦЬ двойчы за дзень нацiскаць на кнопку.
    Так што гэта "разработка" звычайны пук у атмасферу.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве праз 30 гадоў вярнулі на старое месца савецкі танк Т-346

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць