Архіў

Быкаў не для продажу

Выйшлі першыя тры тамы з поўнага збору твораў Васіля Быкава.

Маштабны праект рэалізуе грамадзкая ініцыятыва «Воля народу» пры ўдзеле Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Каардынатар праекту, старшыня СБП Алесь Пашкевіч называе гэты праект агульнаграмадзкім. Задума выдаць поўны збор твораў пісьменьніка была агучана два гады таму, калі адбылося першае пасяджэньнне па ўшанаваньні памяці пісьменьніка. «Васіль так хацеў убачыць свой збор твораў, але ён выйшаў запозна. Хоць кажуць, што лепей так, чым ніколі», — гаворыць Ірына Быкава, якая ўвайшла ў рэдакцыйную калегію. Выданьне рыхтавалася па плянах-праспэктах, якія пасьпеў падрыхтаваць аўтар. «Гэта неакадэмічны збор, бо творы зьмяшчаюцца не ў храналягічным парадку. У першым томе апублікаваны апошнія па часе напісаньня творы — аповесьці «Аўганец» і «Ваўчыная яма», апавяданьні і прыпавесьці. Менавіта першы том уразіў старшыню СБП болей за ўсё. «Падчас працы над ім я зразумеў, што Васіль Быкаў ня толькі пісьменьнік XX ст., яго можна лічыць мастаком XXI ст. У прыпавесьцях ён алегарычна асэнсоўвае сучаснасьць, мадэлюе будучыню», — зазначае А.Пашкевіч.

Плянуецца, што ўсяго будзе 14 тамоў. У апошні будуць уключаны ўсе тэксты, якія адшукаюцца падчас працы над выданьнем, а таксама дыхтоўны фотаальбом на крэйдаванай паперы. «Ужо знайшліся некаторыя запісы Васіля, няскончаныя творы і задумы», — кажа Ірына Быкава.

Кіраўніком праекту выступае Аляксандар Казулін. Па яго задуме, збор твораў Быкава будзе некамэрцыйным выданьнем. Увесь наклад у 3000 асобнікаў пойдзе ў бібліятэкі і на падарункі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць