Архіў

АМАНАЛЬНАЯ СЫТУАЦЫЯ.

50 радкоў рэдактара

Амонавец, які спэцыялізуецца на задушэньні апазыцыі, не завагаўся ўдарыць Сьвятлану Завадзкую ў твар. Ён ударыў мірную дэманстрантку — хоць права забараняе яму гэта рабіць. Ён ударыў у твар жанчыну, удаву, што страціла мужа — хоць гэтага не дапускае мараль. Але мы ўсе разумеем, што на Цэнтральнай плошчы ня здарылася ніякай анамаліі. Адбылося тое, што за дзесяць гадоў адбывалася ўжо тысячу разоў. Тое, што стала нормай для гэтай сыстэмы. Нормай дэмакратыі. Нормай законнасьці. Нормай стаўленьня да іншадумцаў. Нормай стаўленьня да жанчыны. Да чалавека ўвогуле. Проста хтосьці з гэтым не сутыкаўся, хтосьці не заўважаў, а на гэты раз справу зафіксавалі тэлекамэры . Гэта наш час, калі фігура на экране здольная кіраваць сьветам і розумамі. Выключыце тэлевізар — і яе няма. На прыкладзе бэн Ладэна гэты фэномэн тлумачыць Сяргей Богдан .

Мы свой урок еще по карте учим,

Но снится нам экзамен по ночам.

Верш цытаваўся ў рэдакцыйнай калёнцы «Беларуси сегодня» ў сувязі зь лёнданскімі тэрактамі. Але ў вуснах аўтара калёнкі ён набывае беларускае гучаньне. Амонавец наўрад ці разумее іншасэнсы. Ён служыць пану верне...

Журналістаў дзяржаўных СМІ, якія таксама служаць, у выпадку Завадзкай абавязваў ня толькі прафэсіяналізм (значная падзея, праблемнае здарэньне, гарачы кадар), але і журналісцкая салідарнасьць, звыклая маральнасьць урэшце. Ані слова. АНТ адрэагавала на выпадак з Завадзкай (яны яго не паказалі, вядома) паведамленьнем пра парушэньні правоў чалавека ў латвійскіх пастарунках. Трэба чуць гэтага дыктара. Ён кажа пра пастарункі ці «ашмёткі чалавечых целаў» у лёнданскім мэтро з інтанацыяй вядучага перадачы «Ў сьвеце жывёлаў».

У Расеі тым часам узбуджаная крымінальная справа супраць экс-прэм’ера Касьянава, ледзь апошні выказаў прэзыдэнцкія амбіцыі і выступіў з крытыкай Пуціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць