Архіў

Лідзкія ўражаньні

Паўстагодзьдзя таму чэмпіянат Ліды па шахматах выйграў першакатэгорнік Вацлаў Гебельт (1913—1999). Пазьней ён зрабіўся славутым кампазытарам-праблемістам ды ачоліў гарадзкую шахматную фэдэрацыю.

Завітаўшы ў шахматна-шашачны клюб у Лідзе, што месьціцца ў пакойчыку пры ўпраўленьні спорту і турызму гарвыканкаму, я напаткаў тузін аматараў бліцу. Гуляюць яны на ўзроўні другога-першага разраду. Турніры ў Лідзе ладзяцца рэдка, апошняе першынство гораду прайшло два гады таму, хто перамог, ня памятаюць. Наведвальнікі клюбу куды больш ахвотна расказваюць пра ўраджэнца гораду Аляксея Чарнушэвіча. Заваяваўшы званьне міжнароднага майстра, ён зьехаў у Францыю навучаць шахматам францускіх дзяцей. Майстроў па вочнай гульні ў горадзе амаль не засталося.

У клюбе вісяць партрэты чэмпіёнаў сьвету, на століку — шахматныя часопісы эпохі Гебельта. Утульна, але сумнавата. Міхал, дзяжурны па шашках, даволі хутка выганяе нас вонкі — клюб адкрываецца а пятай вечара, а зачыняецца а восьмай. Трэнэр Уладзімер Левы, які вядзе групы ў дзіцяча-юнацкім клюбе, наракае на канкурэнтаў: «Як стварылі кампутарныя клюбы — пачаўся адсеў. Школьнікам больш цікавыя «стралялкі».

Веды пра шахматы пашыраюцца праз раённую газэту. Праўда, сёлета аддзел хацелі прыкрыць, але дапамог чытач-інвалід, патэлефанаваў старшыні райвыканкаму, што хоча надалей чытаць пра шахматы. Матэрыялы ў «Лідскай газеце» прысьвечаны найперш кампазыцыі: Алесь Сымановіч лічыць яе самастойнай галіной мастацтва. А вось для 39-гадовага бульбавода, былога дэсантніка Віктара Воўчака зь вёскі Касоўшчына — гэта хобі. Воўчак, шматразовы чэмпіён краіны ў складаньні задач, выпусьціў кнігу па кампазыцыі, цяпер рыхтуе другую.

У горадзе працуюць некалькі прафэсійных трэнэраў: Юры Дайлідка, кандыдат у майстры Сяргей Банцэвіч. Але мне здалося, што тутэйшыя аматары шахмат аддаюць перавагу шляху Гебельта—Сымановіча—Воўчака. Наўрад ці ў Лідзе разбудуецца ўласная школа, але кампазыцыя як сродак выхаваньня эстэтычных пачуцьцяў перажыве любыя нягоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро8

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Афрыцы збілі расійскі верталёт12

Пяць чалавек пацярпелі пры пашкоджанні трубаправода з сернай кіслатой з-за атакі дронаў на Валагодскую вобласць

Беларускія навукоўцы з Гомеля распрацавалі біядабаўку для лячэння мужчынскага бясплоддзя2

Беларус купляў долары — і страціў на гэтым 1 550 рублёў10

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі9

На прыёме з удзелам Трампа і іншых першых асоб ЗША стралок адкрыў агонь23

Ізраіль вывозіць з ускрайку Індыі супольнасць, якую лічаць адным са «страчаных кален» Ізраілевых. Заадно рашаецца пытанне працоўных рук10

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро8

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць