Грамадства55

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў у Вільні і Варшаве

У гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі традыцыйна праходзіла акцыя «Чарнобыльскі шлях». Але апошнія гады праз масавыя рэпрэсіі праводзіць яе стала немагчыма. Таму цяпер беларусы збіраюцца на мітынгі ў памяць пра трагедыю за мяжой.

Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Вільні. Фота: «Салідарнасць»
Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Вільні. Фота: «Салідарнасць»
Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Вільні. Фота: «Салідарнасць»

У Вільні мітынг і канцэрт прайшлі на плошчы Кудзіркі. Сабралася каля паўсотні людзей — яны прыйшлі з гістарычнымі сцягамі Беларусі, а таксама са сцягамі Украіны і Літвы, паведамляе «Салідарнасць». На плакатах развешаная рэзалюцыя беларускіх грамадскіх арганізацый да 40‑годдзя чарнобыльскай катастрофы.

Са сцэны, акрамя іншага, на літоўскай мове прагучаў урывак «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч.

Дзмітрый Кучук, дарадца Ціханоўскай у пытаннях навакольнага асяроддзя, са сцэны правёў паралелі з эпідэміяй COVID-19, пра якую ўлады змаўчалі, і чарговым разам нагадаў пра пагрозы, якія зыходзяць ад Беларускай атамнай электрастанцыі і расійскай ядзернай зброі для Беларусі і Еўропы.

У памяць аб ахвярах і ліквідатарах дыпламаты з розных краін, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, грамадскія актывісты і праваабаронцы, уключаючы Алеся Бяляцкага і іншых «вясноўцаў», якія адзначаюць сёння 30‑годдзе арганізацыі, усклалі кветкі да помніка «маці Чарнобыля» ў віленскім парку Льва Сапегі.

Ускладанне кветак да помніка «маці Чарнобыля» ў віленскім парку Льва Сапегі. Фота: «Салідарнасць»
Ускладанне кветак да помніка «маці Чарнобыля» ў віленскім парку Льва Сапегі. Фота: «Салідарнасць»

Беларусы Варшавы таксама далучыліся да «Чарнобыльскага шляху». 26 красавіка каля помніка Каперніку сабрала больш за 100 чалавек, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

«Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Фота: «Белсат»

Выступілі Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнік рады БНР Аляксей Дзікавіцкі. Вёў мітынг музыка Аляксандр Памідораў. Удзельнікі трымалі плакаты з партрэтамі палітвязняў і расцяжкамі супраць размяшчэння ядзернай зброі.

Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве. Фота: Офіс Ціханоўскай

Пачаўся мітынг з выканання беларускага, украінскага, польскага гімнаў. Пасля мітынгу ўдзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве. Фота: Офіс Ціханоўскай
Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве. Фота: Офіс Ціханоўскай
Акцыя да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве. Фота: Офіс Ціханоўскай

Каментары5

  • Ніколі не забудзьма, беларусы!
    27.04.2026
    Памятайма пра Чарнобыль, беларусы. Ніколі не забудзьма. Калі Беларусь зноў стане свабоднаю, 26 красавіка, паводле закона, павінен стаць грамадзянскім днём памяці.
  • Прыемна
    27.04.2026
    Мае расцяжкі на першых старонках і нагул на ўсіх фота розных медыя)))
  • Не забудзьма что?
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны24

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

Былы саліст «Песняроў» пераехаў у вёску і працуе школьным настаўнікам хіміі і біялогіі4

«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль1

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар40

Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны3

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны24

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць