Архіў

«Беларусь сегодня» згадала Мілінкевіча 9 разоў

«Беларусь сегодня» адрэагавала на ніўскае назіраньне пра замоўчваньне імя Аляксандра Мілінкевіча дзяржаўнымі СМІ. Не, піша «БС», няпраўда, мы згадвалі Мілінкевіча. Адзін раз. А цяпер называем ягонае прозьвішча аж дзевяць разоў за артыкул. Ужо лепш. Але як? Ні слова аб праграмных пазыцыях палітыка. Пра ўсё прачытаеш у «БС», нават пра востраў Сьвятой Алены, толькі не аб прапановах лідэрa апазыцыі што да пошлінаў на ўвоз патрыманых аўтамабіляў. Ідэі Лукашэнкі на гэты конт мы пачулі дваццаць разоў. У любой іншай эўрапейскай краіне побач прапанавалі б думкі іншых палітычных сілаў. Мо нешта разумнейшае прыдумалася б, чым мытныя склады на Ждановічах. Дзяржаўныя СМІ існуюць на грошы ўсяго грамадзтва, але іншае думкі там не пачуеш… Замест гэтага ім прыходзіцца апраўдваць неапраўдальнае і вытлумачваць абсурднае, выдаючы ўласную непрывабную пазыцыю за мастацтва камасутры.

Шкада, што ўлады перапускаюць магчымасьць за магчымасьцю стварыць нармальную плюралістычную дэмакратыю. «БС» любіць грукнуць у звон наконт пагрозы незалежнасьці Беларусі, якая сапраўды зноў стала кашмарнай рэальнасьцю. Ды ніколі не патлумачыць «БС» сваім чытачам, чаму гэтая пагроза вяртаецца. Нават гаротніца-Малдова за свой сувэрэнітэт больш не баіцца. А мы стаім ўсё «перад будучыняй нашай...». Усё ў краіне завязана на адным чалавеку, таму сярод ахвотных прыбраць Беларусь да рук увесь час знаходзяцца гатовыя зрабіць гэта любым коштам. А што: няма чалавека — няма краіны. Спакуса! Адсутнасьць дэмакратыі — вось крыніца пагрозаў дзяржаўнасьцi Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць