Грамадства

У Мінску ДАІ будзе кантраляваць працу снегапрыбіральнай тэхнікі

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я для арганізацыі бяспекі дарожнага руху, выключэння ДТЗ Дзяржаўтаінспекцыяй Мінска будзе арганізаваны кругласутачны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі на прадмет своечасовага прыбірання дарожнымі і камунальнымі службамі снегу і выканання прэвентыўных мерапрыемстваў па ліквідацыі зімовай слізкасці.
Пры ўскладненні ўмоў надвор’я патруляванне аўтадарог і вуліц экіпажамі ДАІ на службовых аўтамабілях будзе ажыццяўляцца з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру, паведамілі ў гарадской ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае вадзіцеляў, што ў горадзе будзе працаваць снегапрыбіральная тэхніка, і заклікае ўладальнікаў транспартных сродкаў не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на доўгі час, каб не ствараць перашкоды. У іншым выпадку эвакуатарамі машыны будуць перастаўлены або адбуксаваны на ахоўныя стаянкі.

Што да грузавых аўтамабіляў, то ДАІ нагадвае: стаянка грузавікоў у Мінску забаронена (за выключэннем спецыяльна адведзеных для гэтага месцаў) і стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху. У выпадку парушэння грузавымі аўтамабілямі правілаў стаянкі ДАІ будзе выкарыстоўваць блакіратары для колаў транспартных сродкаў. Адміністрацыйная адказнасць за названае парушэнне прадугледжана ч. 3 арт. 18.22 КоАП — штраф у пяць базавых велічынь. Пры паўторным на працягу года аналагічным правапарушэнні штраф, згодна з ч. 4 таго ж артыкула, складзе 10 базавых велічынь.

Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы рэкамендуе вадзіцелям па магчымасці адмовіцца ад паездак на сваіх аўтамабілях падчас снегападу і галалёдзіцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць