Культура55

Сяргей Прылуцкі. Вершы

Ніколі болей ня будзе такога лета

Нічога добрага чакаць ня варта

    Ніколі болей ня будзе такога лета,
    ня будзе так бесклапотна і гэтак сьветла —
    ніколі.

    Фільмы болей ня будуць даваць асалоду.
    І для сустрэчы ня будзе ніякай нагоды.
    Ніколі ня будзе болей такой гарэлкі —
    халоднай, спажыўнай, чыстай і елкай.
    Ніколі.

    Тытунь перастане быць пахкім, моцным і смачным.
    А розум адгэтуль ня мецьме паказьнікаў значных.
    Ніколі ня будзе з таго, што ёсьць, і палавіны,
    такіх файных кніжак у крамах, такой вяндліны.
    Ніколі.

    І «хуткая» болей ня будзе настолькі хуткай.
    І нам так камфортна ня будзе ў сьпякотных маршрутках.
    Ня будзе такіх авантураў, такіх падарункаў,
    настолькі жаданых абдымкаў і пацалункаў.
    Ніколі.

    Ня прыйдзе твой ліст і ты не прыедзеш таксама.
    Зламаемся мы, бы ў суседнім двары піларама.
    Глядзецьмем і выцьмем на месяц, што зьзяе на столі,
    бы два сувязных, што забылі й ня ўспомняць паролі.
    Ніколі.

Гатэль

    Вось раніца. І ў ёй цябе няма.
    Вакно. І я — мысьленчая турма.

    Вось крэсла. Шафа. Боты ля стала.
    Вось ложак, дзе калісьці ты была.

    Вось цыгарэты. Слоўнік на стале.
    Пустыя пляшкі — з поўнай на чале.

    Гадзіньнік, што спыніў падлік гадзін.
    І я — адзін, нібыта ў лямпе джын.

    Адбіткі пальцаў на старонках кніг.
    Самота, што зьдзяйсьняе свой бліцкрыг.

    Вось тое, што згубіла свой назоў
    й чаго не перажыць ужо наноў;

    што сапсавала нам і плоць, і кроў.
    За што да сьмерці дзякаваць гатоў.

Жыцьцё нонстоп

    час гладзіць цябе супраць поўсьці ён цябе бесіць
    ды гэта — ты ведаеш добра — нічога ня дасьць
    ён сыходзіць за месяцам месяц за месяцам месяц
    а сьледам цябе атакуе любоўная жарсьць

    ты зробіш апошнюю спробу яна нічога ня зьменіць
    ты выйдзеш на вуліцу й вернесься п’яным у дым
    бяз сэнсу нічога рабіць бо ніхто не паверыць
    бяз сэнсу быць некім а злашча быць маладым

    ты знову зьвіваесься зьмеем у потным ложку
    і выеш імя і твой сковыт як плач немаўля
    зь ліпучаю сьлінай выхаркваючы патрошку
    каханьне якое зьядала цябе спакваля

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць