Нерухомасць33

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі

У канцы мінулага тыдня мінчане заўважылі анамалію на будаўнічай пляцоўцы шматпакутнага «Газпрам цэнтра». На адным з паверхаў шматпавярховіка раптам закіпела жыццё. Нават з’явілася святло ў вокнах. І гэта ў будынку без камунікацый.

За панарамным шклом з’явіўся гатовы інтэр'ер — з падвеснымі столямі, пафарбаванымі сценамі, дывановым пакрыццём, сталамі, крэсламі і нават жывымі раслінамі ў кадках. Пры гэтым паверхі вышэй і ніжэй застаюцца абсалютна пустымі бетоннымі скрынкамі.

Як пісалі ў Threads, за вокнамі бачылі таксама людзей у дзелавых гарнітурах.

Гараджане тут жа пачалі будаваць тэорыі: ад здымак кіно да паўтарэння грузінскага досведу, калі ніжнія паверхі будынка пачынаюць працаваць яшчэ да завяршэння будаўніцтва ўсяго аб'екта.

Пры гэтым блогер Дзяніс Блішч, які апублікаваў здымкі, дадаў, што ніякіх камунікацый у вежы пакуль няма.

Прэс-служба кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь» патлумачыла Onlíner, што насамрэч адбываецца за шклом.

«Падрадчык будаўніцтва прадставіў заказчыку варыянты аздаблення тыповага офіса. Гэта пацвярджае намер бакоў здаць у эксплуатацыю комплекс у тэрмін — у канцы 2027 года», — адказалі там.

Такім чынам, мінакі пабачылі дэманстрацыйны офіс, які ўзвялі на будоўлі, каб зацвердзіць фінальны дызайн унутраных памяшканняў.

Каментары3

  • Indrid Cold
    15.06.2026
    Даўно графаман Блішч стаў блогерам? Ад якой колькасці праглядаў чалавек можа называць сябе блогерам? У гэтага блогера нават каментары выключаныя.
    А яшчэ яму перашкаджаюць змагары.
  • Гляджу
    15.06.2026
    Паглядзіш на будынак звонку - офіс як быццам на 9 паверсе. Паглядзіш на наваколле знутры офісу - як 19-ы паверх :)
    І што там на раён бачны? Усход на праспекце?
  • Беларус
    15.06.2026
    Indrid Cold, ці вы даўно не былі ў Беларусі, ці наўпрост прыкідваецесь, бо нават тая ж экс-блішчоўская анлайнерская кантора некалькі гадоў таму ну вось зусім нечакана таксама абрубіла каментары ды толькі нядаўна вярнула частку. Мо здарылася што?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць