Здарэнні77

Хабарадаўца Васільева: Я перадаў хабар намесніку мэра пад кантролем КДБ

Грошы хабару маглі пайсці на падтрымку Алімпійскай зборнай Беларусі.

Працягваецца суд над экс-намеснікам мэра Мінска Ігарам Васільевым. 28 снежня на працэсе з’явіўся Васіль Ананьеў, які і прынёс у кабінет высокага чыноўніка парфель з $250 тысячамі. Да гэтага было няясна, дзе ён знаходзіцца.

Ананьеў цяпер з’яўляецца абвінавачаным па іншай крымінальнай справе. Ён падазраецца ў падбухторванні да злачынства і ў дачы хабару.

Суддзя ўдакладніла, што ён схіляў мінчанку да перадачы $50 тысяч невысветленаму супрацоўніку КДБ нібыта за тое, каб не прыцягнулі да адказнасці яе сына. Сам Ананьеў патлумачыў па-іншаму: дапамагаў жанчыне вярнуць грошы, якія ў яе пазычылі.

У суд Васіль Ананьеў прыехаў у суправаджэнні двух чалавек у цывільным. Імаверна, але пра гэта так і не гаварылася, ён знаходзіцца пад хатнім аршытам. Згодна з паказаннямі Ананьева, Ігар Васільеў ад пачатку працы з чэшскімі інвестарамі патрабаваў хабар у $500 тысяч.

«Цягам паўтара года ён настойліва патрабаваў грошы, абяцаючы бізнэсоўцам праблемы».

А ўсё пачыналася ў канцы 2010-га. Сяргей Татун, прадстаўнік чэшскіх інвестараў, з’яўляецца даўнім знаёмцам Ананьева. Пры сустрэчы ў Мінску Татун расказаў пра намер пабудаваць у горадзе завод па перапрацоўцы смецця. Паскардзіўся і на праблемы. Ананьеў расказаў пра гэта свайму знаёмаму Смятаніну. А той паведаміў, што сябруе з «чалавекам з мэрыі», які можа ўсе пытанні вырашыць. А праз дзень агучыў суму за паслугі знаёмага — $500 тысяч.

Чэхі пагадзіліся, хаця і «былі проста ў шоку». А Татун, які, па словах Ананьева, з’яўляецца спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, заявіў, што лепш бы гэтыя грошы аддаў у дзіцячыя дамы ці Алімпійскай зборнай Беларусі.

На сустрэчы ў Мінскім гарвыканкаме Васільеў загаварыў пра хабар.

«Я хачу атрымаць свае грошы і атрымаць да падпісання дамовы, — так перадае словы чыноўніка Ананьеў. — Калі вы мне не заплаціце, ніякай інвестыцыйнай дамовы ў вас ні ў Мінску, нідзе ў Беларусі не будзе. Вы ведаеце, якую пасаду я займаю».

Ананьеў кажа, што Васільеў пастаянна казаў пра грошы. І не баяўся нават агучваць свае патрабаванні ў кабінеце.

Да сёння было няясна, як КДБ даведася пра хабар. Аказалася, што

Васіль Ананьеў напісаў заяву на імя кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава, у якой расказаў пра вымаганне хабару.

Адметна, што гэта адбылося праз тры дні пасля змяшчэння самаго Ананьева ў СІЗА. Па яго словах, напісаць такую заяву яго прымусіла пачуццё несправядлівасці. Маўляў, яго, сумленнага чалавека, арыштавалі ні за што, а высокі чыноўнік хоча атрымаць грошы і нічога за гэта яму не будзе. Ананьеў адмаўляе ціск з боку спецслужбы.

Усе наступныя сустрэчы яго з Васільевым адбываліся пад кантролем КДБ: з праслухоўваннем і схаванымі камерамі.

Калі 6 ліпеня Ананьеў прыйшоў да чыноўніка, той пачаў гаварыць, што баіцца, што за ім сочаць і праслухоўваюць. У кабінеце нават уключыў прыстасаванне, якое Ананьеў лічыць «глушылкай» ад «жучкоў». Але сам адчыніў шафу і сказаў, куда пакласці партфель з грашыма.

Цікава яшчэ, што чэшскія бізнэсоўцы не ведалі (і ці ведаюць сёння?), што Ананьеў звярнуўся ў КДБ. Невядома, чые гэта 250 тысяч даляраў, што прынеслі ў кабінет Васільева.

Глядзіце таксама:

Суд на Васільевым: супрацоўнікі КДБ і чорныя сумкі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць