Эканоміка11

Мінскія службы таксі ўздымаюць тарыфы

Многія мінскія службы таксі ўздымаюць тарыфы на свае паслугі напярэдадні Новага года. Толькі за апошні тыдзень паездкі па Мінску на аўтамабілях некалькіх службаў падаражэлі ў сярэднім на 12–16%, паведаміў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі «Таксі рэспублікі» Зміцер Навашэўскі.

Службы таксі «Сталіца» (135), 107, ААТ «Аўтатаксасэрвіс» (181) і «Прэстыж» павялічыў тарыфы на праезд па сталіцы на 700 рублёў — з 4,2 тыс. да 4,9 тыс. рублёў за 1 км. Цана паездкі па Мінску на аўтамабілі службы таксі ТАА «Прэмія для Вас» (184) вырасла на 400 рублёў (з 3,5 тыс. Да 4 тыс. рублёў).

Некалькі дыспетчарскіх службаў ад павелічэння цэнаў устрымаліся.

Рост цаны таксапаслуг звязаны з падвышэння цэнаў на паліва, чаканым ў пачатку 2013 года,
лічыць Дзмітрый Навашэўскі. З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі вырастуць стаўкі акцызаў на паліва. Гэта прадугледжана законам № 431-З ад 26 кастрычніка 2012 года, які ўнёс змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Беларусі. Згодна з дакументам,
стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з новага года павялічацца ў сярэднім на 20%.
Стаўка акцыза на дызельнае паліва складзе 991,8 тыс. рублёў за 1 т, на біядызельнае паліва — 306,5 тыс. рублёў.

На думку старшыні праўлення ГА «Беларуская асацыяцыя «Таксі рэспублікі «, у 2013 годзе тэндэнцыя на павелічэнне цаны на паслугі службаў таксі працягнецца.

«Для службаў таксі вельмі важная рэнтабельнасць. Але рэзкага росту цэнаў не будзе. Бо многія таксісты-нелегалы ​​і некаторыя нядобрасумленныя дыспетчарскія службы афіцыйна трымаюць нізкія цэны, а на практыцы дорага бяруць за свае паслугі. На іх фоне рэзкі скачок цэнаў для службаў таксі, якія працуюць строга па лічыльніку, будзе неапраўданай раскошай», — растлумачыў Зміцер Навашэўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца8

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Як Ілан Маск зрабіў хітом скандальны фільм пра барацьбу з мігрантамі16

УСУ заявілі пра ўдары па яшчэ двух мастах на акупаваных тэрыторыях2

Вялікі адронны калайдар надоўга спыніў працу1

Жыхар Віцебска пісаў песні пра Лукашэнку, але папулярнасць здабыў у Расіі — у тых, хто падтрымлівае вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць