Здарэнні22

На Ждановічах згарэла шашлычная

Паводле словаў уладальніка ўстановы, у зімовы час шашлычная на рынку Ждановічы не эксплуатавалася.

Аднак 15 студзеня з яе нечакана паваліў зусім не апетытны дым.

На момант прыбыцця ратавальнікаў драўляны кіёск, прызначаны для прыгатавання і рэалізацыі шашлыку, на тэрыторыі ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» быў ахоплены полымем. У лічаныя хвіліны пажар патушылі, аднак пашкоджанні для такой маленькай пабудовы аказліся фатальнымі — практычна цалкам згарэлі пластыкавыя вокны, сур’ёзна закранутыя агнём канструкцыі сцен і даху.

— На лінію 101 у 11.37 ад відавочцаў паступіла паведамленне аб загаранні драўлянай пабудовы, якая стаіць асобна па вуліцы Ціміразева, 128, — расказаў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. — Што стала прычынай пажару, пакуль няясна. Уладальнік сцвярджае, што ўзімку гандлёвы пункт не працаваў. Аднак усе акалічнасці трэба дэталёва праверыць, пасля чаго і будзе высветленая прычына пажару.

Мяркуючы па характары пашкоджанняў, рэшткі пабудовы цяпер застаецца толькі разабраць — эксплуатавацца яна больш не зможа.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць