Свет44

У анексаваным Крыме ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару

Расійскі кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што гэтае рашэнне прынята «перш за ўсё для ўпарадкавання пытанняў эканамічнага характару», піша Радыё Свабода.

Севастопаль, ілюстрацыйнае фота AP

Паводле яго слоў, рэжым НС дазваляе «максімальна аператыўна вырашаць задачы па арганізацыі стабільнага функцыянавання ўсіх сфер, ад якіх залежыць жыццезабеспячэнне насельніцтва».

У анексаваным Крыме ў выніку атак на нафтавыя аб’екты і транспартныя шляхі ўзнік дэфіцыт паліва, а пасля атакі УСУ ў ноч на 21 чэрвеня ўлады прыпынілі продаж бензіну як фізічным, так і юрыдычным асобам.

Да 1 верасня прыпынены прыём дзяцей у лагеры і ўсе запланаваныя спаборніцтвы. 26 чэрвеня на паўвостраве таксама ўвялі рэжым часовых абмежаванняў электразабеспячэння.

Каментары4

  • 27 расейскіх калоній ужо ўвялі абмежаванні на продаж паліва
    26.06.2026
    qwerty, 1991N2 ) 27 расейскіх калоній ужо ўвялі абмежаванні на продаж паліва (плюс Масквой акупаваныя Крым і Севастопаль).
  • лапата
    26.06.2026
    Ну які гэта рэжым ЧС - гэта звычайны крамлёўска-пуцінскі рэжым, звычайны смярдзючы рускі мір.
  • Кот з гадзіннікам
    26.06.2026
    ...пара!

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць