Мова3737

Алей і масла, каханне і любоў, свет і мір — гавары па-беларуску правільна

Вадкі, раслінны тлушч па-беларуску называюць алеем, а цвёрды, з малочных вяршкоў — маслам. У гэтым адрозненне ад расейскай мовы, дзе ёсць толькі слова «масло». (Параўнайце і з ангельскім oil / butter, французскім huile / beurre. Семантычны падзел у беларускай мове тут супадае з большасцю еўрапейскіх моваў.)

Усё, што наўкола нас, — гэта свет, а добрыя адносіны між кімсьці — гэта мір. У гэтай пары таксама ёсць семантычнае адрозненне ад расейскай. (Параўнайце і з ангельскім world / peace, французскім monde / paix.)

Каханне — гэта пачуццё між мужчынам і жанчынай. Любіць можна і шакалад, і сабачак. А кахаюць толькі чалавека. Гэта таксама розніцца ад расейскай мовы. (Ангельскія словы love and like таксама трохі вылучаюцца значэннем, але не так выразна, як у беларускай.)

Дарэчы, у Ніны Мацяш ёсць цудоўны раманс (напісаны ў 1970) «Я не кахаю Вас. Я Вас люблю»

На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» не смею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
…Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Каментары37

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць