Грамадства22

Структура органаў пракуратуры і Следчага камітэта будзе аптымізавана

. Аптымізацыя структур органаў пракуратуры і Следчага камітэта абмеркавана 18 студзеня на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Рады Бяспекі Леанідам Мальцавым, кіраўнікамі Генпракуратуры і Следчага камітэта Аляксандрам Канюком і Валянцінам Шаевым.

«Мы дамаўляліся з вамі, што ў першых чыслах гэтага года вернемся яшчэ раз да разгляду аптымізацыі структур органаў пракуратуры і ствараемага Следчага камітэта, — адзначыў Лукашэнка. — Вы абяцалі, што сёння даложыце аб тым, як мы будзем аптымізаваць, у тым ліку органы пракуратуры, — яны не павінны застацца ўбаку. Мы разглядалі абласныя цэнтры, нават горад Мінск, дзе мы можам аб’яднаць некаторыя пракуратуры».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходнасць аптымізацыі ў тым ліку звязана са змяненнем функцый пракуратуры пасля стварэння Следчага камітэта. Аднак і ў працэсе фарміравання гэтага новага ведамства высветлілася, што магчыма адмовіцца ад некаторых залішніх структур. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб тым, як рэалізуюцца гэтыя пытанні.

«Адзінае, аб чым папярэджваю, — ні ў якім выпадку не цягнуць коўдру на сябе, ні ў Генеральнай пракуратуры, ні ў Следчым камітэце, — падкрэсліў ён.
— Трэба зыходзіць з таго, быццам бы вы ствараеце сваё асабістае прадпрыемства або арганізацыю, дзе не павінна быць лішніх людзей, і каб не было трат дзяржаўных грошай. Мы павінны знаходзіцца ў рэчышчы той аптымізацыі, якая сёння разгорнута па дзяржаўных служачых».

Паводле слоў Аляксандра Канюка, па шляху аб’яднання асобных пракуратур плануецца пайсці ў Гродне, Брэсце, Магілёве, Віцебску, а таксама гарадах абласнога падпарадкавання, такіх, напрыклад, як Полацк, Орша і Пінск. Асобна будзе вырашана пытанне з Гомелем і Мінскам.

Аналагічны прынцып пры аптымізацыі будзе прымяняцца і да Следчага камітэта.

Перад Аляксандрам Канюком і Валянцінам Шаевым пастаўлена задача сумесна рэалізаваць гэтыя планы на падставе адзінай канцэпцыі.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб крымінагеннай сітуацыі ў Беларусі. Значна зменшылася колькасць забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На чвэрць знізілася колькасць разбояў. У цэлым статыстыка сведчыць аб зніжэнні па выніках года колькасці зарэгістраваных злачынстваў больш як на 22%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць