Свет33

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў заявіў падчас звароту да нацыі 19 студзеня, што падае ў адстаўку.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits

Падчас выступу Румен Радзеў адзначыў, што гэта ягоны «апошні зварот у якасці прэзідэнта» Балгарыі. Ён выказаў намер падаць у адстаўку з пасады кіраўніка дзяржавы 20 студзеня, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што віцэ-прэзідэнтка Іліяна Ётава стане годным выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

Румен Радзеў з'яўляецца прэзідэнтам Балгарыі з 22 студзеня 2017 года, у 2021‑м пераабраўся на другі тэрмін. Афіцыйна тэрмін ягоных паўнамоцтваў заканчваўся ў студзені 2027 года. 

Адстаўку Радзева звязваюць з ягоным намерам стварыць уласную палітычную партыю пасля адстаўкі ў мінулым месяцы пад уплывам масавых пратэстаў урада краіны і на яе чале ўдзельнічаць у новых парламенцкіх выбарах. Паводле балгарскай канстытуцыі асноўныя ўладныя паўнамоцтвы належаць прэм'ер-міністру краіны, а ўлада прэзідэнта моцна абмежаваная. 

Румен Радзеў належыць да ліку балгарскіх палітыкаў, якія займаюць пазіцыю, прыхільную да Расіі. Ён не раз адзначаўся выказваннямі, якія можна расцэньваць як прарасійскія. 

Каментары3

  • 0101
    19.01.2026
    А так можна? Без стніх пальцаў?
  • Нуль Першаму Нуль Першаму
    19.01.2026
    Ад Вашага допісаў завылі не толькі ў Драздах, але яшчэ плачуць і ў офісе, які і так пераездзе. Ну нельга ж так траўміраваць тых, якія любяць чуць пра сябе, што яны вышэй усіх. Яны ж кажуць, што свае пальцы мучаць для Вас. А Вы іх так.
  • Не совсем
    19.01.2026
    0101, он хочет таким образом пересесть в премьерское кресло. Болгария - парламентская республика.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць