Аўто

На мінскіх святлафорах хутка з’явяцца QR-коды. Для чаго?

Жыхары сталіцы змогуць хутка і зручна паведамляць аб праблемах, звязаных з працай святлафораў і іншых сродкаў арганізацыі дарожнага руху, пішуць «Мінск-Навіны». 

У 2026 годзе з надыходам станоўчых тэмператур на ўсіх святлафорных аб’ектах з’явяцца QR-коды, і любы грамадзянін з дапамогай мабільнага тэлефона зможа аператыўна паведаміць пра няспраўнасці і пашкоджанні.

Для падачы заяўкі дастаткова адсканаваць QR-код. Пасля гэтага на смартфоне адкрыецца акно браўзера з формай звароту, дзе можна будзе пакінуць інфармацыю. Неабходна таксама дадаць фота канкрэтнага месца.

— Пра ўсе няспраўнасці і пашкоджанні дарожных знакаў, святлафораў мы просім паведамляць у дзяжурную службу нашага прадпрыемства па кароткім нумары 155, — распавёў намеснік дырэктара — галоўны інжынер СМЭП Мінгарвыканкама Ілья Махавікоў. — Як правіла, такую інфармацыю часцей за ўсё даводзяць кіроўцы грамадскага транспарту і супрацоўнікі ДАІ. З устаноўкай таблічак з QR-кодам гэта зрабіць стане прасцей. Дастаткова будзе падысці з тэлефонам, навесці камеру і перадаць інфармацыю. Нашы спецыялісты аператыўна выедуць на месца і ліквідуюць недахопы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць