Свет55

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе

Найменей 21 чалавек загінуў у выніку сутыкнення двух высокахуткасных цягнікоў на поўдні Іспаніі. Прычына крушэння невядомая, але эксперты ўжо называюць яго незвычайным: цягнікі сышлі з рэек на прамым участку пуці, які нядаўна быў адрамантаваны, піша BBC. 

Крушэнне цягнікоў адбылося ў 19:45 нядзелі па мясцовым часе недалёка ад горада Адамус у Андалусіі, на поўдні Іспаніі.

Высокахуткасны пасажырскі цягнік кампаніі Iryo, які накіроўваўся з Малагі ў Мадрыд, сышоў з рэек і выехаў на суседнія рэйкі, паведаміла кампанія-аператар чыгуначнай сеткі Іспаніі Adif. Пасля гэтага састаў сутыкнуўся з сустрэчным цягніком, які рухаўся з Мадрыда ў Уэльву.

Дакладная колькасць пацярпелых не называецца, аднак, паводле звестак міністра транспарту Іспаніі Оскара Пуэнтэ, у бальніцах знаходзяцца больш за 30 чалавек з сур'ёзнымі траўмамі.

Паводле даных службы экстраннай дапамогі Андалусіі, у выніку сутыкнення пацярпелі не менш за 73 чалавекі.

Агульная колькасць пацярпелых можа быць большай: яшчэ некалькі чалавек могуць быць заблакаваныя ў вагонах, папярэдзілі выратавальнікі.

Паводле слоў Пуэнтэ, якія прыводзіць выданне El Pais, крушэнне выглядае «крайне дзіўным», паколькі цягнік сышоў з рэек на прамым участку пуці, які быў адрамантаваны ў маі мінулага года; выдаткі на рамонт склалі каля 700 млн еўра. Сам цягнік таксама быў практычна новы, дадаў Пуэнтэ.

Афіцыйная прычына пакуль невядомая. Расследаванне вядзе спецыяльная група экспертаў, сфарміраваная пад эгідай камісіі па расследаванні чыгуначных аварый. Пакуль эксперты выказалі толькі «здзіўленне» адносна патэнцыйных прычын аварыі, цытуе El Pais міністра транспарту. Чакаецца, што расследаванне, якое павінна ўстанавіць, што адбылося, працягнецца не менш за месяц.

Адзін з пасажыраў першага цягніка распавёў журналістам, што ўдар быў такой сілы, што быў падобны на землятрус, цытуе яго аповед AFP. Пасля сутыкнення яму падалося, што цягнік вось-вось перавернецца, пасля чаго вагон, у якім ён знаходзіўся, сапраўды ўпаў на бок.

У першым цягніку, які сышоў з рэек, знаходзілася каля 300 пасажыраў, паведаміла кампанія Iryo, што ажыццяўляе перавозкі па гэтым маршруце. У другім, сустрэчным, цягніку, які належыць кампаніі Alvio, маглі знаходзіцца каля 100 пасажыраў.

Паводле слоў прадстаўніка італьянскай чыгуначнай кампаніі Ferrovie dello Stato (ёй належыць першы цягнік), у аварыі ўдзельнічаў цягнік Freccia 1000, які можа развіваць максімальную хуткасць 400 км/г, піша Reuters. Другі цягнік у момант сутыкнення мог рухацца са хуткасцю каля 200 км/г, піша El Pais.

Адзін з загінулых — машыніст другога цягніка, паведамляюць іспанскія СМІ.

Агенцтва па надзвычайных сітуацыях Андалусіі заклікала ўсіх пасажыраў цягнікоў, якія патрапілі ў аварыю, паведаміць у сацыяльных сетках, што яны жывыя.

Пасля аварыі ўсе чыгуначныя зносіны паміж Мадрыдам і Андалусіяй былі прыпыненыя. 

Паводле слоў выратавальнікаў, пры крушэнні некаторыя вагоны не толькі перакуліліся, але і дэфармаваліся. Гэта ўскладняе выратавальныя работы і выманне цел загінулых. Як распавёў начальнік пажарнай службы Кардовы Франсіска Кармона іспанскаму грамадскаму вяшчальніку RTVE, «нам прыйшлося даставаць спачатку цела загінулага, каб дабрацца да жывога чалавека. Гэта цяжкая і складаная праца».

Паводле слоў мужчыны, які знаходзіўся ў адным з цягнікоў, многія пасажыры атрымалі раненні асколкамі шкла. Іншыя пасажыры распавялі журналістам, што ім прыйшлося самім біць спецыяльным малаточкам шкло ў вокнах, каб выбрацца з дэфармаваных вагонаў.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс заявіў, што краіна перажыве «ноч глыбокага смутку».

Каментары5

  • Барадзед
    19.01.2026
    Баскские сепаратисты. Никого из них в последнее время не казнили?
  • Барадзед
    19.01.2026
    знающий, наводнение тоже он устроил?
  • знающий
    19.01.2026
    Барадзед, вовремя не предупредил жителей об опасности. Даже само правительство это признало. Но ты и дальше живи в своих розовых фантазиях.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць