Афіша

«Людзі на балоце»: гродзенскія танкі заедуць у Мінск

Гурт «Людзі на балоце» распачынае працу над другім альбомам пад працоўнай назвай «На белых аблоках сноў».
Як кажа лідэр гурта Алесь Дзянісаў, рэліз плянуецца падзяліць на дзьве часткі. Усяго ў яго ўвойдзе больш за 20 кампазыцыяў на вершы заходнебеларускіх паэтаў Марыі Базылюк-Сасьнюк, Андрэя Пяткевіча і Дануты Бічэль. Некаторыя з новых твораў можна будзе пачуць на рэдкім канцэрце гарадзенскага праекту ў Менску 25 студзеня.

Гурт «Людзі на балоце» стаў сапраўднай сэнсацыяй у беларускай музыцы ў 2012 годзе.
Усяго за некалькі месяцаў свайго існаваньня музыкі займелі сваіх багата прыхільнікаў, з посьпехам выступілі на фэстах у Беларусі і Польшчы, запісалі і прэзэнтавалі свой дэбютны альбом, які быў спампаваны ля 1300 раз ды з аншлягам прадставілі яго на сольных канцэртах у Менску і Горадні. Па выніках году партал Tuzin.fm назваў гарадзенцаў «Прарывам году», а іх альбом увайшоў у лік галоўных дыскаў беларускай музыкі за мінулы год.

Пасьля вялікага сольніку ў гарадзенскім тэатры лялек гурт даў канцэрт у Варшаве, а зараз зьбіраецца сыграць яшчэ ў Менску, Полацку і Віцебску. Паралельна ідзе праца над другім дыскам пад працоўнай назвай «На белых аблоках сноў».
Паводле задумы, у яго ўвойдуць песьні, напісаныя на вершы заходнебеларускіх паэтаў. Лідэр гурта Алесь Дзянісаў кажа, што ўжо гатова пяць песень, а ўсяго ў альбом мяркуецца ўключыць больш за 20 кампазыцыяў і падзяліць яго на дзьве часткі. На першы дыск увойдуць песьні на вершы Дануты Бічэль, ужо атрыманая асабістая згода ад славутай гарадзенскай паэткі. На другім дыску будзе сьпяваная паэзія паводле твораў Марыі Базылюк-Сасьнюк і Андрэя Пяткевіча, якія адыйшлі ўжо ў лепшы сьвет.

«Нам хочацца больш сур’ёзна папрацаваць над аранжыроўкамі, можа быць запрасіць сэсійных музыкаў і вакалістаў у асобныя песьні. Гэта ўсё вымагае багата часу, таму мы не бярэмся называць дакладныя тэрміны выхаду альбому». Таксама музыкі задумалі зьняць кліп на загалоўны трэк з свайго першага альбому — нават напісалі сцэнар і выбралі месца для здымак, але бракуе рэквізыту, так што пакуль ідэя застаецца нерэалізаванай. Але галоўная праблема — недахоп часу. Частка музыкаў зь «Людзей на балоце» задзейнічана таксама ў гурце Dzieciuki, які цяпер актыўна гастралюе па Польшчы і Беларусі і таксама зьбіраецца запісваць студыйны альбом.

25 студзеня на рэдкім канцэрце ў Менску «Людзі на балоце» сыграюць песьні з свайго дэбютнага дыску, а таксама пакажуць некалькі новых твораў.

***

25 студзеня (пятніца). 19:00. Графіці (зав. Калініна, 16)

Гурт «Людзі на балоце» з праграмай найлепшых і новых песень.

Кошт квітка: 60 000 руб.(папярэдне), 80 000 руб. (у дзень).

Замова месцаў: +375 (29) 638-44-44, (33) 638-44-44, (25) 638-44-44.

Частка грошай, выручаных за продаж квіткоў, будзе перададзена маці гродзенскага журналіста і паэта Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў 19 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць