Эканоміка

Беларусь зрабіла другую ў 2013 годзе выплату па крэдыце МВФ

23 студзеня Беларусь ў мэтах выканання абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. SDR (эквівалентна 84,1 млн. долараў ЗША). Пра гэта паведамляецца на сайце беларускага Мінфіна.

Першае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце стэнд-бай МВФ Беларусь зрабіла 14 студзеня. Памер плацяжу склаў 64,7 млн. SDR, або 99 млн. долараў ЗША.

Нагадаем, у студзені 2013 года Беларусь планавала зрабіць па крэдыце МВФ дзве выплаты на агульную суму 182,4 млн. долараў. Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыйдуцца на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна будзе выплаціць па 175 млн. SDR (прыкладна 270 млн. долараў паводле наяўнага курсу).

У 2014 годзе Беларусь, згодна з графікам, павінна выплаціць МВФ 892,39 млн. SDR (1,37 млрд. долараў), у 2015 годзе — 55,17 млн. SDR (85 млн. долараў).
Апошні плацеж па крэдыце стэнд-бай павінен быць праведзены 1 мая 2015 года.

Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах.

У 2011 годзе Беларусь выплаціла працэнтныя плацяжы па крэдыце ў 54,7 млн. SDR (83,5 млн. долараў), у 2012-м — зрабіла пяць плацяжоў па доўгу на агульную суму 303,5 млн. SDR (465,2 млн. долараў).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць