Здарэнні99

Бацька забіў чатырохмесячнага сына за гучны плач

Жахлівы выпадак здарыўся ў Магілёве ў інтэрнаце на вуліцы Крупскай у сакавіку 2012 года, але прысуд быў вынесены нядаўна.

Як распавёў карэспандэнту «Радыё Магілёў» старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка, у ходзе следства забойца адмаўляў сваю віну, сцвярджаючы, што малое гуляла, звалілася з канапы і само прычыніла сабе траўмы, якія прывялі да смерці.

Але гэтую версію цалкам абверглі вынікі экспертызы.

Вядома, што магілёвец пазбавіў жыцця сваё дзіця, будучы п’яным. Хлопчык раздражняў бацьку сваім плачам, і бацька вырашыў уціхамірыць дзіця ўдарамі ў галаву.

Сын атрымаў смяротную чэрапна-мазгавую траўму. Яго цельца са слядамі збіцця было знойдзена ў пакоі інтэрната. Магілёвец на той момант меў судзімасць за пагрозу забойствам. У інтэрнаце ён пражываў разам з жонкай. Па словах суседзяў, яны часта пілі.

Забойцу вынесены прысуд — 18 гадоў пазбаўлення волі.
Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Аднак магілёвец пакуль не аспрэчыў рашэнне суда, хоць і адмаўляў сваю віну падчас следства

Каментары9

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць