У цэнтральнай кітайскай правінцыі Хэнань ў выніку выбуху грузавіка, які перавозіў піратэхніку, загінулі 26 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Трагедыя адбылася сёння рана раніцай на мосце на хуткаснай аўтамагістралі. У выніку выбуху мост часткова абрынуўся. Паведамляецца, што з моста ўпалі некалькі аўтамабіляў.
Прычыны выбуху пакуль высвятляюцца. На месцы аварыі працуюць лекары і паліцыя.
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары