Літаратура44

«Лялька» Баляслава Пруса выйшла па-беларуску

Пераклад заняў некалькі гадоў. Кнігу перакладчыкі выдалі за ўласныя грошы.

Адзін з самых вядомых твораў польскай літаратуры — раман Баляслава Пруса «Лялька» — цяпер можна прачытаць па-беларуску. Беларускамоўнае выданне кнігі пабачыла свет у Варшаве. Гэта 21-ы пераклад класічнага твора Пруса на замежную мову.

На беларускую «Ляльку» пераклала журналістка Галіна Жарко разам з мужам, прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта Міколам Хаўстовічам. Пераклад заняў некалькі гадоў. Кнігу яны выдалі за ўласныя грошы. Пакуль свет пабачыў І том. Пасля таго як наклад першай часткі будзе прададзены, выйдзе працяг: ІІ і ІІІ тамы.

Раман «Лялька» — эпічная панарама варшаўскага жыцця канца 70-х гадоў XIX ст. Герой рамана Станіслаў Вакульскі — чалавек вялікай энергіі і выдатных здольнасцяў. Дзеля багацця й высокай пазіцыі ў грамадстве ён ідзе на кампраміс з уласным сумленнем, здраджвае сваім ідэалам і пакутуе ад гэтага. А каханне да бяздушнай прыгажуні — арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай — толькі пагаршае яго пакуты.

Найбліжэйшым часам кніга трапіць у мінскія кнігарні і да прыватных распаўсюднікаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць