Здарэнні

У Жабінкаўскім раёне сутыкнуліся 23 аўтамабілі

Восем вялікагрузных фур і 15 легкавых аўтамабіляў сутыкнуліся 12 лютага на аўтадарозе М/1: Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, сутыкненне адбылося каля 10.00. Пацярпеў 41-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Аўдзі», жыхар Іванаўскага раёна. З папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, рэзаная рана твару і закрыты пералом касцей носа» ён шпіталізаваны ў Жабінкаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

«Паводле наяўных на гэты час звестак, спачатку легкавы аўтамабіль „Форд-Ф’южэн“, якім кіраваў 26-гадовы жыхар Кобрына, сутыкнуўся з грузавой фурай, якая заязджала на весагабарытны кантроль перад пунктам збірання дарожных збораў „Федзькавічы“.

Пасля гэтага па ланцужку адбылося сутыкненне яшчэ 21 аўтамабіля, што ехалі за ім. Усе транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», — расказала Касьянік.

Работа пункту пропуску «Федзькавічы» не перапынялася.

«Абставіны і віноўнікі ДТЗ высвятляюцца. Паводле папярэдняй версіі, аварыя адбылася таму, што вадзіцелі не ўлічылі ўмовы надвор’я, стан дарожнага пакрыцця і не выбралі бяспечную хуткасць руху. У гэты час быў туман», — адзначыла інспектар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць