Усяго патроху1818

Беларускае каханне: закаханыя чытачы НН на дзень Святога Валянціна

Пазаўчора мы далі абвестку на сайце НН: шукаем пару, якая хоча сфатаграфавацца для першай паласы газеты да дня Святога Валянціна.

Вам застануцца на памяць здымкі аўтарства Сяргея Гудзіліна. А Ваш пацалунак застанецца на добрую памяць чытачам «Нашай Нівы» пра Святога Валянціна- 2013. У той жа вечар патэлефанавалі чатыры пары, пасля звязаліся яшчэ пяць! Зняць усіх мы не паспявалі. Выбралі чатырох першых. А каго з іх паставіць на першую старонку тыднёвіка? Во задача! Рашылі: тых, што найдаўжэй разам.

Максім і Вольга — 15 гадоў у шлюбе.

Ім па 36 гадоў. Маюць дваіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынку. Максім працуе праграмістам, а Вольга — скрыпачка Дзяржфілармоніі.

Знаёмцеся і з астатнімі.

Сцяпан і Віялета — студэнты-першакурснікі БДУ,

мінчукі. Сустракаюцца 1,5 года.

Вольга і Ігар таксама вучацца.

Ён — на палітолага-юрыста, а яна — на перакладчыцу. Мінчукі. Сустракаюцца ўжо тры гады. Хутка панясуць заяву ў ЗАГС.

Андрэй і Вікторыя — студэнты БДУ.

Андрэй з вёскі Доўск (Гомельская вобласць), а Вікторыя — з Гомеля. Сустракаюцца ад пачатку вучобы.

Усім ім зычыць вернага кахання і слаўнага роду. І просім запісаць у нататніках: скантактавацца з НН праз 10, 25 і 50 гадоў. Праз 50 гадоў у дзень Святога Валянціна на першую старонку трапіць той з чатырох, у каго будзе найбольш унукаў.

Дзень святога Валянціна адзначаецца ў гонар раннехрысціянскага святога, што насіў гэтае імя, але паходзіць ад рымскіх Луперкалій.

Луперкаліі былі фестывалем эратызму ў гонар багоў кахання. Луперк — адна з мянушак Фаўна, паганскага бога мілавання і заступніка статкаў.

Штогод 15 лютага ў месцы, дзе ваўчыца, па легендзе, выкарміла Ромула і Рэма (заснавальнікаў Рыма), праводзіліся святы, званыя «Lupercalia» (па-лацінску lupo — «ваўчыца»), падчас якога ў ахвяру прыносіліся жывёлы. З іх скур вырабляліся бізуны. Пасля рытуальнай бяседы маладыя людзі бралі гэтыя бізуны і выходзілі ў горад лупцаваць жанчын.

Рэч у тым, што адзін з аракулаў аднойчы праракаваў, што сцябаць жанчын бізуном з ахвярнай скуры трэба, каб павялічыць нараджальнасць. Гэта сталася ў часе, калі па Рыме пракацілася хваля мёртванараджэнняў і выкідышаў. Так супала, што пасля лупцовак яна спынілася, і гэта патлумачылі іх пазітыўным эфектам.

У часе Луперкалій голыя хлопцы з папругамі з казлінай скуры бегалі між жанчынамі і сцябалі іх.

Жанчыны ахвотна падстаўлялі сябе пад удары, лічачы, што гэта дасць ім плоднасць і лёгкія роды.

У гэтым бясчынстве ўдзельнічалі і члены шляхетных сямействаў. Быў заўважаны нават Марк Антоній. У канцы абраду жанчыны таксама раздзяваліся дагала.

Нічога дзіўнага, што Луперкаліі былі такімі папулярнымі, і, нават калі многія іншыя паганскія святы былі адмененыя з прыходам хрысціянства, гэтае яшчэ доўгі час адзначалася.

У 494 годзе н. э. папа Геласій I паспрабаваў забараніць Луперкаліі. Святу, якое прыйшло ім на замену, быў прызначаны нябесны заступнік — святы Валянцін, якога ў 269 годзе н. э. рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі. Ён быў пакараны 14 лютага.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыццё св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з таемным шлюбам закаханых пар.

Паводле легенды, у тыя далёкія часы імператар убіў сабе ў галаву, што самотны мужчына — без сям’і, жонкі і абавязкаў — лепш б’ецца за радзіму на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. А святы Валянцін быў звычайным святаром, які спачуваў няшчасным закаханым і ўпотай ад усіх, пад покрывам ночы, асвячаў шлюбы.

Святара кінулі ў турму, асудзілі на смерць. У турме святы Валянцін пазнаёміўся з дачкой наглядчыка — Юліяй.

Закаханы святар перад смерцю напісаў ёй прызнанне ў каханні — валянцінку. І хоць яго пакаранне адбылося 14 лютага 269 года нашай эры, ён застаўся ў памяці людзей. Гэтая светлая духоўная легенда змяніла паганскае гульбішча. І хоць гэтае свята не з’яўляецца дзяржаўным ні ў адной краіне, адзначаюць яго цяпер усюды, акрамя Паўночнай Карэі і т.п., дзе дагэтуль кіруюць сучасныя клаўдзіі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць