Здарэнні

Жыхар Лунінеччыны асуджаны на 5 гадоў за спробу згвалтаваць непаўналетнюю аднавяскоўку

Дзяўчынка вырвалася і збегла.

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Сяргей Гарошка, злачынства было ўчынена вечарам 19 жніўня 2012 года ў вёсцы, дзе жыве мужчына.

Ён сустрэў на вуліцы 15-гадовую аднавяскоўку, схапіў за рукі і супраць яе волі пацягнуў у лес.
Там, ведаючы, што яна непаўналетняя, паваліў на зямлю і спрабаваў згвалтаваць. Сваёй ахвяры ён наносіў удары па твары і закрываў рот рукой, каб яна не крычала.
Пацярпелая, якая аказвала актыўнае супраціўленне, здолела вырвацца і ўцячы.
Пасля пра гэта яна паведаміла ў міліцыю.

Устаноўлена, што ў момант учынення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

21 снежня суд Лунінецкага раёна прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынства на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (замах на згвалтаванне заведама непаўналетняй) і прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Згодна з прысудам яму прызначана прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

«Абвінавачаны абскардзіў прыгавор, заяўляючы, што добраахвотна адмовіўся ад учынення злачынства, — сказаў Гарошка. — 15 лютага судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу, пакінуўшы прыгавор першай інстанцыі без змены. Ён набыў законную моц».

Асуджаны — рабочы аднаго з прадпрыемстваў Мікашэвіч, судзімасці не меў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць