Эканоміка33

Беларусь аднаўляе перамовы па далучэнні да СГА

Беларусь адновіць перамовы аб уваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыі (СГА) у сакавіку-красавіку 2013 года, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён патлумачыў, што перапынак у перамовах быў звязаны са зменай старшыні рабочай групы па ўваходжанні Беларусі ў СГА. Новым яе кіраўніком прызначаны прадстаўнік Турцыі, які змяніў свайго суайчынніка.

«Дакументарны аб’ём работы, даволі істотны, мы зрабілі.
Мы распаўсюдзілі ўсе неабходныя матэрыялы для наступнага пасяджэння групы. Думаю, да канца першага квартала — пачатку другога павінны ў Жэневе сустрэчу правесці. На ўзроўні ўдзельнікаў рабочай групы пярэчанняў і перашкод для правядзення пасяджэння няма», — сказаў намеснік міністра.

Раней планавалася правесці пасяджэнне рабочай групы да канца 2012 года,

аднак графік давялося падкарэктаваць у сувязі з тым, што кіраўнік рабочай групы, які прызначаецца ад імя краін СГА, завяршыў свае паўнамоцтвы ў Жэневе.

Працэс па далучэнні Беларусі да СГА доўжыцца ўжо больш чым 17 гадоў. У чэрвені 2009 года Беларусь, Казахстан і Расія раптоўна аб’явілі аб уваходжанні ў СГА адзінай мытнай тэрыторыяй. Усе тры краіны прыпынілі двухбаковыя перамовы аб далучэнні да арганізацыі на час правядзення кансультацый па фарміраванні адзінай пазіцыі Мытнага саюза. Аднак ужо ў кастрычніку 2009 года было заяўлена, што Беларусь, Казахстан і Расія адновяць перамовы аб далучэнні да СГА па асобнасці, але на ўзгодненых пазіцыях.

Расія стала членам СГА ў жніўні 2012 года.

У кастрычніку таго ж года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вострая неабходнасць уваходжання Беларусі ў СГА адпала пасля ўваходжання туды Расіі.

«Мы фактычна працаваць будзем у рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі, асабліва маю на ўвазе, што Расія — наш асноўны партнёр. Таму, можа быць, нават і лепш, што мы паступова, паступова прывыкнем да гэтых норм Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Ад гэтага нікуды нам не дзецца. Мы не можам адгарадзіцца ад усяго свету, маюць такую эканоміку экспартна арыентаваную, і мы залежам ад усяго свету, таму нам рана ці позна давядзецца ўвайсці ў СГА», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» .

«Мы ўжо даўно збіраліся ўваходзіць у СГА, — дапоўніў ён. — Мы правялі перамовы, але наткнуліся на палітычны плот. Нам кажуць, што гэта чыста гандлёвая, эканамічная арганізацыя — Сусветная гандлёвая арганізацыя. Нічога падобнага. Палітыка тут прэваліруе. І палітычны плот гэты выстраілі перад намі Еўрасаюз і Злучаныя Штаты

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць