Гісторыя22

«Кожны свядомы беларус павінен у гэтым годзе…»: каляндар «НН» сто гадоў таму

Што ўяўляў сабой каляндар «Нашай Нівы» 100 гадоў таму, за 1913 год? Гэта была брашура на 110 старонках, якая, апроч календара, уключае ў сябе масу карыснай інфармацыі. Ідэю перадрукаваць каляндар падаў нам студэнт БДУ Сяргей — сталы чытач сучаснай «Нашай Нівы», які захоўвае каляндар у асабістым зборы.

«Гэтую кнігу мне прынёс дзед. — расказвае хлопец. — Знайшоў у сябе дома і вырашыў аддаць мне.

Адкуль яна ўзялася ў яго — не ведаю. Сам дзед з Баранавічаў, у кнізе ёсць пазнака на 17-й старонцы, як робяць у бібліятэках, але штампу канкрэтнай бібліятэкі няма».

Каляндар «Нашай Нівы» сто гадоў таму, гэта цэлая брашура з карыснай інфармацыяй: апроч трох календароў (праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага), у кнізе можна знайсці амаль усё — ад спосабаў пазбавіцца ад крата, які псуе гарод, да новых апавяданняў Ядвігіна Ш.

Не меншую цікавасць уяўляе тагачасная рэклама кшталту «найлепшая гліцэрына ў Варшаве», а таксама расклад руху параходаў па Беларусі:

напрыклад, даплыць ад Оршы да Магілёва тады каштавала адзін рубель пяцьдзесят капеек.

Каляндар «Нашай Нівы» меў дзве ўзнагароды — срэбраны медаль на Быхаўскай сельска-гаспадарчай выставе ў 1911 годзе і дыплом на Лепельскай выставе.

Сярод іншых аб’явак, якія тычацца гаспадарчых парадаў, сустракаюцца і такія звароты: «Кожны свядомы беларус павінен у гэтым годзе парупіцца знайсці двух падпісчыкаў на беларускія газеты».

Каляндар «Нашай Нівы» быў вельмі папулярны. Сама газета тады выдавалася накладам каля 3000 асобнікаў. А календары выходзілі тыражом да 10 тысяч. Выдаваў іх той самы Аляксандр Уласаў, які быў і рэдактарам «НН».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць