Меркаванні1818

Ліст з Гоа да любімых і не вельмі суайчыннікаў

Воляю лёсу ўжо каторы год запар зіму я баўлю ў Індыі, большую частку, на жаль, у Гоа.
Вось ужо і дадому праз месяц збіраюся, а пакуль еду ў Гімалаі, у Сікім — глядзець на чырвоных пандаў. Мне 33 гады. Я не жанаты, у мяне няма дзяцей і пастаяннага даходу. У мяне вышэйшая адукацыя, я падарожнічаю і ў цэлым не дурны малады чалавек. Беларусь як тэрыторыю я люблю. Як краіну — не.

Раней, знаходзячыся тут, я наогул не чытаў навінаў, не заходзіў у фрэндстужку фэйсбука, толькі зрэдку посціў туды фота.
Сёлета я не тое каб не стрымаўся, а хутчэй пусціў гэта на самацёк. Наогул без эмоцый. Ляніва рэзаў фруктовыя салаты, смажыў крэветкі і рыбу. Сёння чытаю — купюры 10 і 20 руб. адмянілі. У гэтым рашэнні я цалкам згодны з нашым глыбокапаважаным і прафесійным урадам, кіраўніцамі Нацбанка, ЦВК і ўсімі іншымі паважанымі кіраўнікамі дзяржаўнай інфраструктуры.

З аднаго боку, мне ўсё роўна. На пазалеташнюю дэвальвацыю мне таксама было ўсё роўна.
Я не страціў ніводнага даляра, наадварот, у тыя гарачыя летнія дні зарабіў некалькі тысяч, наогул нічога не робячы, проста маючы інфармацыю і нейкае кола знаёмых. Не адчуваю ніякага гонару — я толькі міжвольны саўдзельнік нашай беларускай рэчаіснасці. Дарэчы, гэтыя грошы склалі мне ўвесь бюджэт маёй зімовай паездкі 2011/2012 г.

З другога боку, неяк не ўсё адно. Я не актыўны ўдзельнік паходаў на вуліцы, хоць у 2006 адстаяў усю ноч.
Трапіў я туды досыць дзіўна: ДАІ не прапусціла мяне ўверх ад цырка, паварочваючы на Купалы, я заўважыў людзей з трыножкамі ад камер і проста заехаў у глыб квартала. У кішэні было чырвонае свежае паўсапраўднае пасведчанне з надпісам «Press», выдадзенае Міжнароднай асацыяцыяй журналістаў. Дзякуючы яму я і прайшоў праз кардон ля «Цэнтральнага». Я сноўдаўся паміж журналістамі, прасіў іх не звальваць, маўляў, толькі дзякуючы ім нікога не чапаюць. Я чакаў раніцы, світання, першага транспарту на дарогах. Я чамусьці думаў, што першыя пасажыры выйдуць з аўтобусаў і далучацца да кальца людзей. Я думаў, што аўтамабілісты спыняцца і выйдуць з машын. Больш нічога рабіць не трэ' было б. Ніякая армія не змяла б стыхійнага, выпадковага, неарганізаванага натоўпу людзей, якія адчулі б сябе ў бяспецы, менавіта дзякуючы стыхійнасці, пачуццю натоўпу. Які ж я быў дурны. А мне ж было ўжо 26. Аўтамабілісты вітальна сігналілі, але ехалі па сваіх офісах. А 8-й гадзіне я сеў у аўтобус, праехаў прыпынак і праз 5 хвілін выехаў у бок Вільні.

Я не скарджуся, што вы. У мяне больш паўнавартаснае жыццё, чым у многіх маіх суграмадзян.
Падарожнічаю як мага часцей. У мяне прыгожая машына, ёсць кватэра. Люблю абдымацца з дзяўчатамі. Мой самы радасны набытак — джынсы за дваццатку з распродажу. Не разумею, як людзі з даходам, меншым за 2–3 тысячы ў месяц, купляюць сабе боты за 400 даляраў і машыны за страшныя дзясяткі тысяч даляраў.

Але, мабыць, менавіта той раніцай я расчараваўся, ці што. У нас.

Чытач можа сказаць мне некалькі непрыемных словаў і нават куды-небудзь паслаць.
Я толькі што зачытаў гэты тэкст двум сваім сябрам, такім жа раздзяўбаям, як і я. Стыль ім спадабаўся, але сказалі, што пантуюся. Не хацелася б. Проста паспрабаваў даць пра сябе больш інфармацыі.

Дзеля чаго я ўсё гэта пісаў? Наступным разам, каб не пачынаць палітычнай палемікі ні з адным сваяком, сябром або выпадковым суразмоўцам, проста скажыце яму, што года гэтак з 94-га ў нашай краіне ва ўмовах жастачайшай стабільнасці, моцы і працвітання адбылося дзве дэнамінацыі і дзве дэвальвацыі.

Гэта без уліку няспыннай інфляцыі. І хай тыя, хто цяпер займаецца пытаннямі ўнутранай і замежнай палітыкі, клапоцяцца пра эканамічны росквіт — *самацэнзура*. Мабыць, адзінае, што адарве беларуса ад сваіх справаў, — гэта бензін па 2 даляры за літр і камуналка 200 даляраў за двухпакаёвую кватэру. Калі гэта выратуе нацыю — я гатовы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»20

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Падстаўныя спатканні і аблавы: як у Беларусі цкавалі ЛГБТ у 2025 годзе3

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы1

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося33

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення5

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»20

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць