Грамадства88

Беларускія левыя: «Нічога страшнага не адбылося»

Як прыпыненьне дзейнасьці Партыі камуністаў беларускай адаб’ецца на дзейнасьці партыі, Саюзу левых партый ім аб’яднаных дэмакратычных сілах. Меркаваньні экспэртаў.

У чацьвер Вярхоўны суд Беларусі на паўгоду прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ).

Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля агалошваньня прысуду. Як гэтая падзея адаб’ецца на дзейнасьці ПКБ, Саюзу левых партый і аб’яднаных дэмакратычных сілах. Меркаваньні экспэртаў.

Намесьнік старшыні ПКБ Валер Ухналёў мяркуе, што гэтае прыпыненьне нічога ня зьменіць і ні як адаб’ецца на дзейнасьці партыі.

«Мы будзем працаваць, як працавалі дагэтуль. Сумняюся, што нехта зь сяброў нашай партыі адчуе зьмены. Хіба толькі нам нельга будзе ад імя партыі рабіць нейкія палітычныя заявы і ладзіць акцыі, але гэта мы можам рабіць у рамках дэмакратычнай кааліцыі. Мы будзем працягваць усю сваю ўнутрыпартыйную працу».

«Дзейнасьць ПКБ адновіцца 2 лютага і для гэтага не патрэбен ніякі дазвол Вярхоўнага суду ці Міністэрства юстыцыі. «Ужо зусім іншая справа, калі Мін’юст захоча нас паўторна прыпыніць, ці ўвогуле ліквідаваць», — адзначае Ўхналёў.

Што да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць увеосень 2008 г., то Валер Ухналёў кажа, што на парадку дня партыі гэтае пытаньне пакуль не стаіць.

«Разгледзім пытаньне ўдзелу ці ня ўдзелу ўжо тады, калі стане вядомая канрэтная дата выбараў. Хаця і тут вялікай праблемы мне ня бачыцца, бо большасьць сяброў ПКБ будзе вылучацца не ад партыі, а шляхам збору подпісаў. Шкада толькі, што мы ня зможам вылучаць сваіх сяброў у выбарчыя камісіі». — кажа намесьнік старшыні ПКБ.

Таксама зараз стаіць пытаньне пра афіцыйную рэгістрацыю «Саюзу левых партый». Напрыканцы ліпеня ў Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя ўсе неабходныя дакумэнты для яго рэгістрацыі, цягам месяцу адтуль мусіць прыйсьці адказ.

«Падаецца, што менавіта праз прыпыненьня дзейнасьці ПКБ нашу кааліцыю могуць не зарэгістраваць, — зазначае выканаўца абавязкаў старшыні БСДП Анатоль Ляўковіч. — Ніякай іншай падставы адмаўляць на у рэгістрацыі ў міністэрства няма. Першы раз нам адмовілі праз тое, што зьезд праходзіў за межамі краіны. Наступны форум мы правялі ўжо ў Менску, выправіўшы мінулую хібу. Трэба пачакаць адказу».

Пакуль што ў левых няма яснага пляну дзеяньня на той выпадак, калі «Саюзу…» ўсё ж будзе адмоўлена ў рэгістрацыі. «Пытаньне будзе абмеркаванае, калі будзе больш яснасьці», — кажа Ляўковіч.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што чацьвярговае рашэньне Вярхоўнага суду ніяк не адаб’ецца на працы аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

«У межах нашай кааліцыі працуюць суб’екты, якія ня маюць дзяржаўнай рэгістрацыі, таму праблем у гэтым пляне няма. Няма праблем і з парлямэнцкімі выбарамі, бо практычна ўсе партыйцы будуць вылучацца праз збор подпісаў, а партыйнасьць будзе толькі дадатковым варыянтам».

Разам з прыпыненьнем ПКБ ставіцца пад пытаньне і выхад газэты «Товарищ», якая зьяўляецца друкаваным ворганам партыі. Намесьнік галоўнага рэдактара «Товарища» Дзьмітры Яненка зьвяртае ўвагу:

«Мы кансультаваліся зь юрыстамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яны сказалі, што прыпыненьне дзейнасьці заснавальніка ня ёсьць яшчэ падставай спыняць выхад газэты. Аднак нам пакуль нічога не вядома, што пра гэта думаюць у міністэрстве інфармацыі. Як бы не было, але зараз мы рыхтуем да друку новы нумар газэты, якая абавязкова дойдзе да чытачоў», — рэзюмаваў Дзьмітры Яненка.

Каментары8

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць