Мова9292

Цыцкі ці грудзі?

«Усё менш беларусак кормяць дзяцей цыцкай» — гэты артыкул падняў адно старое пытанне.

«Пытанне да аўтара артыкула альбо да рэдакцыі. Сапраўды, чаму ў артыкуле ўжываецца менавіта слова «цыцка»? Асабіста я нармальна да яго стаўлюся, але, шчыра кажучы, дзіўнавата бачыць яго ў газеце, бо, падаецца, гэта ж размоўнае слова, мае своеасаблівую стылістычную афарбоўку) чаму не напісалі проста «грудзі»? Ці гэта я кепска ведаю мову і слова „цыцка“ ў беларускай зусім не адпавядае «сіське» ў расейскай?) Дзякую», — запыталася чытачка petite maman.

Можна адназначна сказаць, што ў беларускай мове слова «цыцка» нейтральнае, калі гаворка пра кармленне дзіцяці. Ёсць яно і ў дзіцячай мове. Дзіцяці кажуць: будзеш цыцу? хочаш цыцу?

Што да «цыцак» ці «грудзей» увогуле, то тут не ўсё так адназначна.

Адны схіляюцца да «цыцак» як старога добрага, праверанага слова. На іх думку, з ужытку яго выціснула русіфікацыя. Па-расейску «сіські» — гэта вульгарнае слова, між тым беларускія «цыцкі» былі нейтральныя.

Другія кажуць: семантыка словаў змянілася за ХХ стагоддзе, і многія слова «цыцкі» не ўспрымаюць, лічаць яго абразлівым або простамоўным.

З нашага вопыту як рэдактараў мы ведаем: слова «грудзі» ўспрымаецца шырокай аўдыторыяй спакайней, за слова «цыцкі» многія чапляюцца. Але мо варта «НН» як самаму папулярнаму беларускамоўнаму сайту актыўней ужываць аўтэнтычна-беларускія словы, трохі забытыя?

Просім Вашага меркавання. Першы раз гаворка пра гэты моўны выпадак вялася на нашым сайце паўтара года таму.

Дарэчы, паводле правілаў літаратурнай мовы, па-беларуску слова «грудзі» ўжываецца толькі ў множным ліку, а «цыцка» можа ўжывацца і ў адзіночным.

Гаварыце правільна!

І па-нашаму!

Каментары92

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта57

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта57

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць