Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі мае падтрымку ўкраінскага народа. Так ён адрэагаваў на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра неабходнасць абраць ва Украіне новага кіраўніка дзяржавы.

«Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўзначальвае наш народ у час вайны — вайны за незалежнасць, свабоду і годнасць. Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і толькі народ мае права прымаць рашэнні», — напісаў Сібіга ў сацыяльнай сетцы X.
Паводле кіраўніка ўкраінскага МЗС, «заявы з-за мяжы» толькі пацвярджаюць, што Зяленскі добра выконвае свае абавязкі і заслугоўвае падтрымкі.
Раней Дональд Трамп заявіў, што Украіне пара абраць новага прэзідэнта.
«Я думаю, Украіне прыйшоў час займець новага прэзідэнта, — заявіў Трамп журналістам на брыфінгу. — Я прапаную, каб у іх з’явіўся новы лідар, які зможа заключыць здзелку».
Трамп таксама сцвярджаў, што Зяленскі мог бы ўжо шмат разоў закончыць вайну, але нібыта не хоча гэтага.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары