Грамадства99

Закладнікі мадэрнізацыі: праз рамонт чыгункі жыхары Мар’інай Горкі вымушаны мяняць працоўныя графікі

«Беларуская чыгунка выбіла мяне з каляіны на паўгода».

У Рэдакцыю звярнуўся жыхар горада Мар’іна Горка Павел. Ён штодня ездзіць на працу ў Мінск. Свой працоўны графік ён скарэктаваў так, што дабіраўся хуткаснымі электрычкамі: туды і назад дарога займала па гадзіне. Але ад 11 сакавіка адбыліся каардынальныя змены ў раскладзе.

«Цяпер я не магу нармальна трапіць на працу. Раней я выязджаў а 7.59 і а 8.59 ужо быў у сталіцы. А назад вяртаўся на 18.42. Цяперака мне трэба выязджаць а 6.55 і электрычка едзе 1 гадзіну 35 хвілін, а прыбывае яна на Інстытут культуры».

Павел скардзіцца, што наступная электрычка адпраўляецца толькі ў 8.39. Калі раней яна выязджала на дзесяць хвілін раней і была таксама хуткаснай, то цяпер прыбывае ў Мінск а 10.05.

«Я патэлефанаваў на гарачую лінію чыгункі.

Патлумачылі, што такія нязручнасці ўзніклі праз рэканструкцыю інфрастурктуры — пераходы там, пераезды... І будзе цягнуцца ўсё паўгода — толькі пасля 7 лістапада зменіцца.

Сказалі, што пусцяць «гарадскія лініі». Лукашэнка звычайна да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі любіць адкрыць новыя станцыі метро. Можа пад яго цяпер і робяць інфрастуктуру, каб ён святочна стужачку перарэзаў?»

Паўла больш абурае нават не ўзніклая нязручнасць, бо заўсёды можна свой графік змяніць (без станцыі метро «Кастрычніцкая» пазалетась цэлы Мінск жа абыходзіўся працяглы час), а падыход.

«Я пяць разоў на тыдзень езджу ў электрычцы. І ні разу не чуў, каб машыніст папярэдзіў, што змяняецца расклад. Я не хаджу ў білетныя касы, бо маю праязны. І адкуль тады мне даведацца, што электрычкі адмененыя?

Добра, што я выпадкова спраўдзіў расклад на сайце чыгункі. А на вакзале ў Мінску бачыў людзей, хто махаў рукой ад’язджаючай электрычцы, бо яе графік ссунулі на дзевяць хвілін наперад. Пра ўсіх жа людзей трэба думаць».

Мужчына патлумачыў, што з Мар’інай Горкі на працу і вучобу ў Мінск ездзіць шмат людзей. І пасля апошняй дэвальвацыі нямала хто з іх адрокся паездак маршруткай — стала дорага.

«Праезд у электрычцы ў адзін бок абыходзіцца 4750 рублёў, маршруткай — 15 тысяч. Розніца адчувальная.

Але давядзецца зноў вяртацца да іх, бо на працу трэба ж прыязджаць своечасова. А адмянілі не адну ранішнюю электрычку — тры: на 7.22, 7.59, 8.28. Можа зноў расквітнее бізнэс маршрутчыкаў».

Каментары9

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць