Грамадства

Адміністрацыйна арыштаваны парэзаў сабе вены на «Акрэсціна»

9 сакавіка адміністрацыйна арыштаваны Андрэй Ч., знаходзячыся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, разрэзаў сабе вены на руках, патрабуючы аказання медыцынскай дапамогі.
Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асветніцкай установы «Платформ інавэйшн».

Паводле інфармацыі арганізацыі, прычынай учынку стала адмова супрацоўнікаў медыцынскай часці ЦІП выдаць арыштаванаму абязбольвальныя прэпараты, нягледзячы на пастаянныя скаргі на галаўны боль. Ён некалькі гадзін прасіў аказаць яму медыцынскую дапамогу, аднак на яго не звярталі ўвагі. Не маючы больш сіл трываць галаўны боль, адміністрацыйна арыштаваны парэзаў вены.

Выкліканыя медыцынскія работнікі толькі перавязалі Андрэя Ч., адзначыўшы, што неабходнасці выклікаць хуткую дапамогу няма. Адразу пасля гэтага ён быў пераведзены ў іншую камеру.

«Трэба адзначыць, што скаргі на неаказанне медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў зусім не навіна. Але давядзенне арыштаваных да крайніх мер сведчыць пра неабходнасць органам пракуратуры звярнуць пільную ўвагу на яўнае парушэнне ўмоў утрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных», — адзначаецца на сайце «Платформ інавэйшн».

Дырэктар арганізацыі Андрэй Бандарэнка заявіў БелаПАН, што інфармацыі пра НЗ у ЦІП можна давяраць на «сто працэнтаў, бо яе паведамілі хлопцы, якія таксама там сядзелі».

Ён паведаміў, што Андрэй Ч. павінен выйсці на волю пасля адбывання адміністрацыйнага арышту 16 красавіка. Паводле слоў Бандарэнкі, арышт не быў звязаны з палітыкай.

***

    Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Платформ інавэйшн» з’яўляецца пераемніцай інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа», ліквідаванай па рашэнні суда ў кастрычніку 2012 год. Нагодай для ліквідацыі стаў іск інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Савецкага раёна Мінска, якая сцвярджае, што «Платформа» не своечасова падавала падатковыя дэкларацыі і не размяшчалася па сваім юрыдычным адрасе.

Гэтыя прэтэнзіі Андрэй Бандарэнка назваў надуманымі. Ён перакананы, што рашэнне аб ліквідацыі было прынятае ў сувязі з дзейнасцю «Платформы», якая займалася абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі і за кароткі тэрмін свайго існавання паспела прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці і СМІ да гэтай праблемы. У пачатку снежня мінулага года Мінгарвыканкам зарэгістраваў прыватную культурна-асветніцкую ўстанову «Платформ інавэйшн».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць