Свет11

Ва ўкраінскую Умань прыехалі больш за 35 тысяч паломнікаў-хасідаў

У горад Умань, што знаходзіцца ў Чаркаскай вобласці, на святкаванне Рош га-Шана, яўрэйскага Новага года, ужо прыехалі больш за 35 тысяч хасідаў-паломнікаў, паведамляе «Украінская праўда». Яны традыцыйна штогод прыязджаюць з розных краін свету, каб ушанаваць памяць рабі Нахмана, заснавальніка брацлаўскага хасідызму, чыя магіла знаходзіцца ў гэтым украінскім горадзе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ihor Kuznietsov/Novyny LIVE/Global Images Ukraine via Getty Images

Пра наяўную цяпер сітуацыю паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны палкоўнік Андрэй Дземчанка. Паводле яго слоў, асноўны прыток паломнікаў адбыўся за апошнія пяць дзён, хоць прыбываць яны пачалі яшчэ некалькі тыдняў таму.

Хасіды актыўна перасякаюць мяжу Украіны не толькі з краінамі ЕС, але і праз Малдову. Большасць з іх рухаецца арганізаванымі групамі.

Сёлета былі выпадкі адмовы ва ўездзе з-за праблем з дакументамі або таму, што некаторым асобам ужо раней забаранілі ўезд за парушэнні ўкраінскага заканадаўства.

Ужо ў самім горадзе паломнікі ўзялі ўдзел у масавай малітве Цікун а-Клалі, якая з’яўляецца важнай часткай святкавання. На яе сабраліся каля 10 тысяч чалавек.

Свята Рош га-Шана ў 2025 годзе доўжыцца з 22 па 24 верасня. Гэта свята, якое сімвалізуе пачатак новага года па іўдзейскім календары. Для хасідаў гэты час духоўнага абнаўлення.

Раней Міністэрства замежных спраў Украіны заклікала замежных паломнікаў улічваць, што ў краіне працягваецца поўнамаштабная вайна, таму дзяржава не можа гарантаваць ім поўнай бяспекі падчас знаходжання. Але хасіды ў сваіх паломніцтвах звычайна не зважаюць на цяжкасці — у 2020 годзе, падчас дзеяння каранавірусных абмежаванняў, яны прарываліся на тэрыторыю Украіны праз беларускую мяжу. 

Каментары1

  • Андрусь
    22.09.2025
    Я заўчора чуў у цягніку Пэрэмышль-Кіеў ад гэтых мілых хлопчыкаў у капялюшах і з завітушкамі ля вушэй крыкі "Путын - хуло!" Якраз табуны дронаў ляцелі і трывога выла ва ўсёй Украіне.
    То бок, яны ведаюць, што вайна і праз каго.

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць