Грамадства1010

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты

8 верасня ў Польшчы быў затрыманы беларус Уладзіслаў Надзейка — сябра Беластоцкай харугвы арганізацыі «Паспалітае рушэнне», які працаваў таксістам. Яго падазраюць у шпіёнскай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы. Як даведалася выданне BGmedia, у сувязі з гэтым затрыманнем у Агенцтва унутранай бяспекі Польшчы (ABW) пачалі выклікаць на размовы беларусаў са статусам дадатковай абароны ў Польшчы. Рэдакцыі вядома прынамсі пра тры такія выпадкі.

Затрыманы Уладзіслаў Надзейка. Фота з яго выдаленай старонкі ў Аднакласніках

Падрабязнасці пра такі візіт BGmedia расказала беларуска Кацярына (імя змененае з меркаванняў бяспекі). Яна падкрэсліла, што ў Агенцтва ўнутранай бяспекі выклікалі і яе знаёмых з розных гарадоў.

«У ABW сказалі быць пільнай і асцярожнай»

Кацярына расказала, што гутарка цягнулася некалькі гадзін. Было відаць, што супрацоўнікі ABW збольшага ў курсе пра жыццё, дзейнасць і працу Кацярыны.

«Яны пыталіся пра розныя дэталі маёй грамадскай дзейнасці, прасілі ўзгадаць — ці не здаралася са мной апошнім часам нечага падазронага, ці не пагражалі мне, не сачылі за мной», — падзялілася беларуска.

Супрацоўнікі ABW, па словах Кацярыны, патлумачылі ёй, што ў Польшчы быў затрыманы беларус, які меў пры сабе спіс з беларусамі ў Польшчы для таго, каб «ці то нанесці ім шкоду, ці то яшчэ нешта горшае».

«Супрацоўнікі патлумачылі, што такіх людзей, як ён, можа быць больш на тэрыторыі Польшчы, бо ён меў невялічкі спіс. Яны не выключаюць, што цяпер па Польшчы бадзяюцца падобныя да яго тыпы з падобнымі спісамі», — дадала Кацярына.

Менавіта яе даныя былі ў тым падазроным спісе, таму яе і выклікалі ў Агенцтва бяспекі.

«Яны казалі, што я атрымала ў Польшчы дадатковую абарону, таму яны клапоцяцца пра маю бяспеку. Прасілі быць уважлівай як у штодзённым жыцці, так і на мерапрыемствах, якія мы праводзім — гэта культурніцкія мерапрыемствы, дарэчы, ніякай палітыкі. Я ў шоку, шчыра кажучы. Мельнікава тая знікла, у нас цяпер не тое каб праблемы, але і ў бяспецы я сябе не адчуваю цяпер», — падкрэсліла беларуска.

Што гэта было і чаго цяпер баяцца беларусам у Польшчы

Што гэта было? Сапраўды беларусам у Польшчы давядзецца баяцца яшчэ і розных шпіёнаў ад беларускага КДБ? Пра гэта BGmedia запыталася ў прадстаўніка арганізацыі «Белпол» Уладзіміра Жыгара.

Ён лічыць, што такія задачы, як, умоўна кажучы, пагоршыць жыццё беларускім эмігрантам у Польшчы, могуць ставіцца спецслужбамі Лукашэнкі, «таму што рызыка і затраты на гэта мінімальныя».

«Гаворка ідзе не пра кадравых супрацоўнікаў ці нават тых, каго трэба мэтанакіравана даслаць з Беларусі. Гаворка ідзе пра людзей з дыяспар, яны арыентуюцца ў Польшчы, маюць тут пэўныя сувязі. І калі іх сувязь з рэжымам ускрыюць ці яны, зрабіўшы нешта, будуць затрыманыя, рэжым не панясе ніякіх страт», — патлумачыў Уладзімір Жыгар.

Паводле яго, такія дзеянні накіраваныя на тое, каб застрашыць дыяспару, каб пасеяць недавер адзін да аднаго.

Каментары10

  • Беларус
    22.09.2025
    Па-за лішнем будзе казаць, што адказныя за гэткае стаўленьне да беларускай нацыі нясуць менавіта тыя, хто адказваў за нацыянальную медыяпрастору ды цягам апошніх пяці гадоў пераконваў весь сьвет у "беларускасьці" ды "афіцыйнасьці" рэжыму лукашэнкі - што безумоўна зрабіла ўсё беларускае сінонімам злачынстваў дыктатуры. А калі ім нагадвалі аб гэтым - затыкалі ўсім рты цэнзурай. І тое толькі пачатак. Краіна ня мае значэньне. Хутка ўсё, што мае беларускае паходжаньне адчуе на сябе наступствы гэтай бязмозглай ды безадказнай балбатні.
  • Stephen Wolfe
    22.09.2025
    Nosił wilk razy kilka ponieśli i wilka .
  • Niestety
    22.09.2025
    На вялікі жаль, але ў Польшчы хапае грамадзян РБ, якія далей не могуць пазбыцца (пра)расейскасці. Нават сярод актывістаў новай апазіцыі знойдуцца, нават на НН былі артыкулы.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць