Грамадства2626

Колькі каштуе смерць дзіцяці?

Родныя збітага школьніка Улада Грудзьева патрабуюць вялікай кампенсацыі: але што можа вызначыць яе памер?

Мама, бабуля і дзядуля загінулага трэцякласніка Улада Грудзьева звярнуліся ў суд з грамадзянскімі пазовамі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Яны патрабуюць спагнаць з ужо асуджанага кіроўцы «Поршэ Каена», што збіў іх хлопчыка, 450 мільёнаў рублёў.

Андрэя Забабуру асудзілі на чатыры гады калоніі-пасялення. Яшчэ да суда ён перадаў маці трэцякласніка 200 млн рублёў. Паабяцаў дапамагаць і надалей.

На працэсе пацярпелыя не выстаўлялі прэтэнзій па кампенсацыі. Яны не выказваліся і пра меру пакарання. Змену сваёй пазіцыі патлумачылі адказам на рэакцыю самога Забабуры: бізнэсовец прызнаў сябе вінаватым толькі маральна, але абвінавачванне адхіліў. І абскардзіў прысуд.

Ці этычна цяпер патрабаваць грошы за смерць хлопчыка? Такім пытаннем задаліся чытачы «Нашай Нівы». Ды і забіраць грошы давядзецца ў траіх дзяцей асуджанага.

«Цікава, што б яны патрабавалі ад мужыка на якім-небудзь «Жыгулі», — цікавіцца чытач пад нікам Hitme. Маўляў, ці толькі паводзінамі Забабуры выклікана такая высокая сума. Альбо найперш ягонае прадстаўнічае аўто «Поршэ» паўплывала на такі пазоў?

«Я не разумею, кампенсацыя чаго? — пытаецца Сарачка Фельдман. — Гэта ж не карову гадавалі і трацілі на яе грошы, каб яна мяса і малако давала. Для чаго дзеці патрэбныя? Каб было каму забяспечваць? Альбо для таго, каб была родная крывінка, родны чалавек побач, калі нікога больш не застанецца. Брыдка. Калі і падаваць у суд, то на павелічэнне тэрміну адседкі».

Іншыя раяць прымераць на сябе гора мамы, якая страціла адзінае дзіця. Тады і стаўленне да сітуацыі памяняецца. І тлумачаць, што грошы гэтыя — зусім не кампенсацыя за сына. «Падлічыце, чаго каштуе вынасіць дзіця, нарадзіць і выгадаваць да паўналецця. Вось і выйдзе гэтая сума. Людзі хочуць другое дзіця — у кіроўцы ж іх трое. І няхай гадуюць яго на сродкі гэтага Забабуры. Правільныя пазовы. Маральная шкода, лячэнне ад стрэсу — нічога не каштуе па-вашаму? Ды ён скараціў на 20 гадоў жыццё гэтым дзядулі і бабулі», — напісаў чытач Ох.

Юрась Белавус лічыць, што ў той трагедыі ёсць віна кожнага. Але «за свае і за чужыя грахі» давядзецца адказваць аднаму чалавеку. «Не прыдумала яшчэ чалавецтва, акрамя грашовай кампенсацыі, ніякай іншай. І правільна зрабіў Андрэй Забабура, што перадаў 200 мільёнаў рублёў яшчэ да суда. І пададзеныя пазовы — правільныя. Але чаму суд не палічыў гэты і іншыя факты змякчаючымі віну і ўклеіў яму амаль напоўніцу? Толькі на той падставе, што ён не прызнаў сваю віну? На мой погляд, вінаватыя і родныя хлопчыка, бо не даглядзелі за дзіцём. Вінаватая і школа, якая проста кінула ноччу малых дзяцей гуляць. Вінаватыя і бацькі, якія заязджаюць у двор школы. Андрэй Забабура ў гэтым спісе — адзін з вінаватых».

Каментары26

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць