Навука і тэхналогіі1313

На сотню сайтаў байнэту — адзін беларускамоўны

Расійская мова стала другой па распаўсюджанасці мовай у інтэрнэце, абышоўшы нямецкую.

Беларускай мовы ў by-нэце толькі 1.1%, меней у 10 разоў нават за ангельскую. Кампанія W3Techs, якая збірае статыстыку тэхналогій і відаў кантэнту ў сеціве, адзначыла, што расейская мова абышла нямецкую і набыла статус другой мовы па распаўсюджанасці ў Вэб. Паспяховай інтэрнэт-экспансіі мовы сваіх ўсходніх суседзяў нямала паспрыялі і беларусы.

На першым месцы сярод 1 мільёна сайтаў, які аналізуе W3Techs, натуральна — ангельская мова.
Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады яе адносная прысутнасць у сеціве зніжаецца (з 57.6% у 2011 да 54.7% у сакавіку 2012). Расейская ж паказвае ўпэўнены рост: з 4.1% два гады таму да амаль 6% цяпер.

На сайтах з даменамі.by расейскай карыстаюцца ў 86.7% выпадкаў.
Лепшая сітуацыя ў рускай мовы хіба што на сайтах уласна рунэта: 89.8%. Акрамя байнэту ў распаўсюдзе рускай мовы асабліва вылучаюцца сайты з казахскімі даменамі (84% па-руску), таджыкскімі (81.8%), узбекскімі (75.9%) і ўкраінскімі — 79% сайтаў на даменах.ua называюць сябе рускамоўнымі.

W3Techs асобна прадстаўляе статыстыку па распаўсюджанасці кантэнту на розных мовах на нацыянальных даменах. У байнэце паводле гэтых звестак акрамя рускай мовы сайты найбольш карыстаюцца ангельскай — 11.1%. А беларуская ж пазначаная як мова кантэнту толькі ў 1.1% выпадкаў і яе адносная колькасць паступова зніжаецца.

Статыстыка W3Techs ствараецца на падставе тэхнічных загалоўкаў, якія апісваюць змест старонак. Часам гэтыя загалоўкі выстаўленыя некарэктна. Напрыклад,

кантэнт на сайце «Нашай Нівы» даследчыкі пазначылі як англамоўны.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць