Навука і тэхналогіі44

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет дазволіў выпрабаванні на мяжы з Мексікай незвычайнай зброі, якая з дапамогай нябачнага выпраменьвання выклікае ў чалавека адчуванне моцнага апёку. Як працуе гэтая тэхналогія, расказвае Axios.

Дэманстрацыя амерыканскай сістэмы «цеплавога праменя» Active Denial System для кіраўніцтва марской пяхоты ЗША і журналістаў, сакавік 2012 года. Фота: U.S. Marine Corps / interferencetechnology.com

Амерыканскія вайскоўцы ўжо некалькі дзесяцігоддзяў распрацоўваюць зброю, якая дазваляла б спыняць або разганяць людзей без прымянення агнястрэльнай зброі. Адзін з кірункаў такіх даследаванняў — тэхналогіі, якія ўздзейнічаюць на чалавека з дапамогай электрамагнітнага выпраменьвання.

Работы ў гэтай галіне пачаліся яшчэ ў канцы 1980‑х гадоў, а ў 2002‑2007 гадах Пентагон распрацаваў дэманстрацыйную сістэму, якая атрымала назву Active Denial System (ADS). Яе прызначэнне — прымусіць чалавека пакінуць пэўную тэрыторыю праз моцнае адчуванне болю, не наносячы яму пры гэтым смяротных пашкоджанняў.

Ідэю выкарыстоўваць такую тэхналогію для стрымлівання мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы амерыкана-мексіканскую мяжу, абмяркоўваюць не ўпершыню. У 2018 годзе тагачасная міністарка ўнутранай бяспекі Кірстэн Нільсэн адхіліла прапанову прымяніць яе супраць мігрантаў. Аднак у ліпені 2025 года адно з падраздзяленняў Пентагона апублікавала матэрыял, у якім абгрунтоўвала перавагі падобнай зброі для аховы мяжы.

Цяпер справа дайшла да практычных выпрабаванняў. Міністр абароны Піт Хегсет дазволіў перадаць Active Denial System Міністэрству ўнутранай бяспекі на сем месяцаў. За гэты час ведамства зможа праверыць яе магчымасці і распрацаваць тактыку магчымага выкарыстання супраць людзей, якія спрабуюць нелегальна трапіць у ЗША. Зрэшты, канчатковага рашэння аб прымяненні зброі пакуль няма.

Як працуе «цеплавы прамень»

Active Denial System здольная ўздзейнічаць на чалавека на адлегласці да аднаго кіламетра. Прылада выпраменьвае нябачны пучок электрамагнітных хваль, якія пранікаюць прыкладна на 0,4 міліметра ў скуру і імкліва награваюць яе паверхню.

Адчуванне параўноўваюць з моцным жарам, які можна адчуць, калі адкрыць вельмі гарачую духоўку. Боль настолькі інтэнсіўны, што чалавек амаль імгненна імкнецца пакінуць зону дзеяння прамяня.

Паводле Пентагона, як толькі чалавек выходзіць з-пад уздзеяння праменя, адчуванне апёку знікае. Аднак яшчэ 10‑15 хвілін ён можа адчуваць паколванне або боль пры дакрананні да скуры.

Нягледзячы на тое, што сістэма распрацаваная як несмяротная зброя, яна не цалкам бяспечная. Вядомыя прынамсі два выпадкі, калі яе ўздзеянне выклікала апёкі другой ступені.

Пентагон сцвярджае, што для смяротнага пашкоджання неабходнае значна больш працяглае ўздзеянне, чым тое, якога дастаткова, каб прымусіць чалавека адысці. Рызыку траўмаў, паводле вайскоўцаў, павінны зніжаць тэхнічныя абмежаванні, праграмнае забеспячэнне і спецыяльная падрыхтоўка аператараў.

Выкарыстанне такой зброі супраць мігрантаў выклікае этычныя і юрыдычныя спрэчкі. У Службе мытнага і памежнага кантролю ЗША ў сваю чаргу заяўляюць, што новыя тэхналогіі павінны павышаць бяспеку і дапамагаць захоўваць чалавечыя жыцці.

Каментары4

  • Рэклама
    23.10.2026
    Шыю пухавікі з сенам, ляпёсткамі руж, люміневай фальгой.
  • Блазны
    23.10.2026
    апёкі 60 адсоткаў паверхні скуры - гарантаваная смерць. Нааат калі першай ступені. Адмова нырак - і кранты.
  • Вольга
    23.10.2026
    А хто вытворца танных камбезаў пажарнікаў? Кітай, мабыць? Яны цяжкія, бегчы трэба ў халодныя ночы.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць