Расійскія клубы занялі другое месца ў свеце па тратах на пакупкі футбалістаў з іншых чэмпіянатаў у 2012 годзе. Агулам расійскія клубы выдаткавалі 256 млн даляраў. Апярэдзілі расійцаў толькі англійскія клубы, выдаткавалі $314 млн. На трэцім месцы — Турцыя. Выдаткі турэцкіх клубаў склалі $78 млн. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, падрыхтаванай ФІФА.
Больш за ўсё грошай ад продажу гульцоў зарабілі бразільскія клубы, якія атрымалі 121 млн даляраў за трансферы.
Другое месца занялі клубы з Партугаліі, якія зарабілі 103 млн (відавочна, значную частку гэтай сумы складае прыбытак ад продажу ў «Зеніт» футбалістаў Халка і Акселя Вітцэля -- СМІ паведамлялі, што за іх піцерскі клуб заплаціў 80 млн еўра).
Больш за ўсё на міжнародным трансферным рынку ў 2012 годзе куплялі бразільскіх гульцоў (1463 чалавекі).На другім месцы -- футбалісты з Аргенціны (782 гульцы), на трэцім - прадстаўнікі Вялікабрытаніі (507 чалавек). Сярэдні ўзрост гульцоў, уцягнутых ў міжнародныя трансферы, склаў 24 гады і 10 месяцаў.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары