Здарэнні77

14-гадовай дасталася ад аднагодкі. П’яны дзень народзінаў скончыўся цынічным хуліганствам

Святкаванне дня нараджэння ў лясным масіве ў Ваўкавыску завяршылася хуліганскімі дзеяннямі з «выключным цынізмам» 14-гадовай дзяўчыны ў дачыненні да яе равесніцы.

Ваўкавыскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па факце хуліганства. Вядома, што падлеткі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелай прычыненыя цялесныя пашкоджанні, ступень цяжару якіх будзе ўстаноўлена па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Да афіцыйнага заключэння экспертаў і ў інтарэсах непаўналетняй асобы падрабязнасці інцыдэнту не выдаюцца.
«Злачынства здзейснена з хуліганскіх памкненняў і характарызуецца выключным цынізмам», — адзначыла прадстаўнік СК.

У дачыненні да 14-гадовай дзяўчыны, якая падазраецца ў здзяйсненні хуліганства, мера стрымання не абіралася.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро25

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі12

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне2

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні8

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам5

«Я ірыс усё роўна з’ем, але вярніце мне 1,29 рубля». Хлопец знайшоў у цукерцы нечаканы сюрпрыз

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця70

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро25

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць