Грамадства

Больш за 40 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць на майскія святы

Прызначаныя дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній па такіх папулярных напрамках, як Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск.

У перыяд майскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній па такіх папулярных напрамках, як Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, паведамляецца на сайце rw.by.

На 30 красавіка і 8 мая прызначаны дадатковы цягнік № 663 па маршруце Мінск-Брэст. Са сталіцы ён адправіцца ў 18.29 і прыбудзе ў Брэст у 23.20. У адваротным напрамку цягнік № 664 будзе адпраўляцца 1 і 9 мая ў 5.49 і прыбываць у Мінск у 10.24. Акрамя таго, у гэтым кірунку па беларускай магістралі 4 і 9 мая будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 667/668. Час яго адпраўлення са сталіцы - 12.15, прыбыцця ў Брэст - 16.11. У адваротным напрамку цягнік адпраўляецца ў 16.49, прыбывае ў Мінск - 20.43.

На 8 і 9 мая прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск-Гомель (час адпраўлення - 18.15, прыбыцця - 23.06). З Гомеля цягнік № 631 адправіцца 9 і 10 мая ў 0.36 і прыбудзе ў сталіцу - у 6.11. Па гэтым маршруце таксама будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 629 Гомель-Мінск (8, 13, 14 і 15 мая) і № 630 Мінск-Гомель (9, 14, 15 і 16 мая).

Па маршруце Мінск-Віцебск-Мінск 8 і 15 мая пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік № 653/654.

На 24 мая прызначаны дадатковы цягнік № 628 Баранавічы-Мінск і № 627 Мінск-Гродна.

Павялічваецца і колькасць дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах. На 11 мая Беларуская чыгунка прызначыла цягнік № 210 Баранавічы-Палескія-Масква, які будзе адпраўляцца з Баранавіч у 13.50 і прыбываць у Маскву 12 мая ў 5.08. У адваротным напрамку цягнік № 209 адправіцца з Масквы 12 мая ў 11.33.

Нагадваем, раней Беларускай чыгункай на дні майскіх святаў былі прызначаны цягнікi ў міжнародных зносінах па маршрутах Мінск-Вільнюс, Баранавічы-Палескія-Масква, Мінск-Масква. Акрамя таго, беларускімі і расійскімі чыгуначнікамі ўзгоднена прызначэнне цягнікоў па такіх маршрутах, як Масква-Брэст-Масква, Масква-Мінск-Масква, Санкт-Пецярбург-Брэст-Санкт-Пецярбург. Таксама шэраг цягнікоў у святочныя дні будуць рухацца па беларускай магістралі транзітам.

Беларуская чыгунка працягне працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд майскіх святаў. Плануецца прызначэнне дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў як у міжнародных зносінах, так і ў межах краіны. У тым ліку ў цяперашні час прапрацоўваецца пытанне прызначэння шэрагу дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі9

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сын дэпартаванага салдата арміі Андэрса з-пад Навагрудка адсудзіў $180 тысяч за пакуты бацькі ў савецкім лагеры13

Нямецкая дыпламатка ў Мінску ў парку Янкі Купалы прачытала верш беларускага класіка10

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі9

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць