Грамадства22

«Анархію ў інтэрнэце» пачнуць спыняць увосень

Праект Закону «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ўключаны ў парадак дня восеньскай сэсіі ніжняй палаты парлямэнту.

Праект Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ўключаны ў парадак дня восеньскай сесіі ніжняй палаты «парламента». Кіраўнік працоўнай групы па распрацоўцы законапраекта «дэпутат» Таццяна Сафроненка паведаміла, што падчас распрацовак законапраекта ўзніклі шмат спрэчных пытанняў, якія маецца абмеркаваць на восеньскай сесіі.

«Вельмі цяжка прапісаць абмяжоўваючы крытэр, які забяспечыў бы, з аднаго боку, права на прыватнасць, а з другога — права людзей на інфармацыю», — сказала Таццяна Сафроненка.

На думку «дэпутата», «часта ў Інтэрнэт і СМІ трапляе неправераная інфармацыя». «А каму прад`явіць прэтэнзіі, калі гэтая інфармацыя незразумела ад каго выйшла?», — прыводзіць «Тэлеграф» словы кіраўніка працоўнай групы па падрыхтоўцы законапраекта.

У сваю чаргу, намеснік дырэктара дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі Алег Сякліцкі падкрэсліў, што «ў законапраекце няма прамых палажэнняў наконт абмежавання інфармацыйных рэсурсаў інтэрнэт‑прасторы».

Працоўная група, якая займаецца падрыхтоўкай законапраекта, атрымала больш як 200 заўваг ад арганізацый, якім дакумент адпраўляўся на ўзгадненне. Шматлікія рэкамендацыі распрацоўшчыкі згадзіліся ўлічыць.

«Напрыклад, мы адмовіліся ад абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі агульнадаступных інфармацыйных сістэм. Гэта неабгрунтаваная перашкода. Калі інфармацыя агульнадаступная, то навошта яе рэгістраваць? Цяпер сябрамі працоўнай групы вядзецца актыўная дыскусія наконт мэтазгоднасці абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інфармацыйных сістэм», — паведаміла Таццяна Сафроненка.

Законапраект, які распрацоўвае працоўная група, быў ініцыяваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, а таксама Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выступаючы нядаўна ў рэдакцыі «Советской Белоруссии» з нагоды юбілею газеты, Аляксандр Лукашэнка даручыў спыніць «анархію ў Інтэрнэце». «Трэба прымаць закон і прапісаць у ім статус электронных СМІ. Анархію ў Інтэрнэце трэба спыняць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Хартыя'97

Каментары2

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць