Спорт

Уладальнік Кубку выкліку вызначыцца на «Мінск-Арэне» 26 мая

Пераможца розыгрышу гандбольнага Кубка выкліку сезона-2012/2013 вызначыцца 26 мая ў «Мінск-Арэне» пасля другога фінальнага матчу паміж мінскім СКА і «Эшам» з Люксембурга.

Першапачаткова ў выніку лёсавання мінскі СКА другі фінальны матч павінен быў праводзіць у Люксембургу, а першы — у Мінску. Аднак 18 мая і сталічны Палац спорту, і «Мінск-Арэна» занятыя пад іншыя мерапрыемствы, і армейцы звярнуліся да супернікаў з просьбай памяняць чарговасць вырашальных гульняў. Кіраўніцтва люксембургскага «Эша» пайшло насустрач беларусам і сёння адказала згодай правесці першую гульню ў сябе дома 18 мая, а 26 мая згуляць на паркеце 15-тысячнай «Мінск-Арэны».

Апошні раз падапечныя Спартака Міронавіча гулялі ў фінале кантынентальных турніраў у далёкім 1992 годзе, калі ў вырашальных сустрэчах Кубка ЕГФ саступілі па суме дзвюх сустрэч нямецкаму «Валау». Раней мінскі СКА тройчы валодаў Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), два разы выйграваў Кубак уладальнікаў кубкаў (1983, 1988) і аднойчы заваяваў еўрапейскі Суперкубак (1989).

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць