6–7 мая у Будапешце пройдуць беларуска-венгерскія кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, венгерскую – дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Петэр Стараі.
Падчас перамоў плануецца абмеркаваць пытанні развіцця двухбаковых палітычных і эканамічных адносін, супрацоўніцтва ў галінах культуры і адукацыі, пашырэння дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.
Бакі абмяняюцца інфармацыяй аб узаемаадносінах з суседнімі краінамі, абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў рамках агульнаеўрапейскіх структур і міжнародных арганізацый, у тым ліку ў кантэксце старшынства Венгрыі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве і Вышаградскай групе і Рэспублікі Беларусь у СНД.
У рамках знаходжання беларускай дэлегацыі ў г.Будапешце плануецца таксама правядзенне шэрагу сустрэч у Кабінеце міністраў, Парламенце, Міністэрстве нацыянальнай эканомікі і Нацыянальным банку Венгрыі.
Каментары